Нядзеля пасля Нараджэння Хрыстовага |
У Нядзелю пасля Нараджэння Хрыстовага, Святая царква ідзе за народжаным Боганемаўляткам і нагадвае нам пра тыя абставіны, якія адбыліся пасля Яго Нараджэння. Тры мудрацы з Усходу ўбачылі на небе вялікую зорку, якая насамрэч атрымалася ў выніку спалучэння дзвюх планет: Юпіцера і Сатурна. Паколькі Юпіцер – планета, якая абазначае Іўдэяў, а Сатурн – сімвал цара, то мудрацы зразумелі, што нарадзіўся Цар Іўдэяў. І яны паспяшылі ў Ізраіль, каб знайсці Яго. Калі яны прыйшлі ў Іерусалім, то сталі пытацца ў Ірада, які быў намеснікам Іўдэі на той час, дзе народжаны Цар Іўдэйскі. Ірад узыйшоў на трон падманным шляхам і яму пастаянна здавалася, што яго хочуць скінуць з трона. Таму ён быў вельмі жорсткім царом – на ягоным сумленні ўжо было шмат забойстваў. Іўдэі ненавідзелі яго і байкатавалі ўсе яго дзеянні. Гэта былі самыя змрочныя гады яго кіравання Іўдэйскай правінцыяй. Можна зразумець, як адрэагаваў Ірад на звестку пра тое, што нарадзіўся новы Цар Іўдэі. Хто гэта такі? Якая палітычная партыя стаіць за ім? Гэта было падобна на змову супраць існуючай улады. І самае непрыемнае, што Ірад пачуў пра гэта ўпершыню. Ён вырашыў з дапамогай хітрасці даведацца ад іншаземцаў ўсё, што можна, і перашкодзіць новаму прэтэндэнту на свой трон. Ён паслаў мудрацоў у Віфлеем, загадаўшы ім вярнуцца і расказаць усё, што яны даведаюцца, сказаўшы, што сам хоча пакланіцца Народжанаму Цару. Зразумела, што выкананне біблейскіх прароцтваў менш за ўсё хвалявала Ірада – яму трэба было не дапусціць нікога на свой трон, за які ён так моцна трымаўся. Калі мудрацы прышлі ў Віфлеем, яны знайшлі пячору, у якой і ляжала Боганемаўля. Яны пакланіліся Яму і прынеслі ў падарунак золата, ладан і міра. Гэтыя тры дары былі не выпадковымі. Золата было прынесена Хрысту як Цару, ладан – як Богу, а міра – як Чалавеку, які павінны памерці. Справа ў тым, што ў тыя часы ўсіх нябожчыкаў, калі клалі ў труну, то намазвалі мірам – гэта такі пахучы алей, які варыўся з розных зёлак. Лічыцца, што менавіта прынясення дароў мудрацамі стала пачаткам традыцыі класці падарункі пад елку на Нараджэнне Хрыстовае. Пасля пакланення мудрацоў Іосіфу явіўся Ангел і наказаў бегчы ў Егіпет, бо з’явіліся тыя, хто хоча пагубіць Немаўля. І Іосіф, слухаючыся Бога, устаў, узяў Святую сям’ю з сабою і яны пайшлі ў Егіпет, які знаходзіўся больш за 100 кіламетраў ад Віфліема і куды не распаўюджвался ўлада Ірада. Мудрацы не вярнуліся да Ірада, бо так ім наказаў Ангел Божы. Таму Ірад чакаў дарэмна. Тады, памятаючы пра тое, што зорка на небе з’явілася каля года таму, Ірад вырашыў, што Дзіця павінна быць каля году па ўзросце, але, прынамсі не старэйшае за два. І ён прыняў самае бязумнае рашэнне: ён паслаў сваіх воінаў забіць усіх немаўлят малодшых за два гады па ўсёй мясцовасці вакол Віфліема. Ён быў упэўнены, што сярод гэтых хлопчыкаў апынецца і Хрыстос. Атрады воінаў уварваліся ў Віфлеем і пачалі пагалоўнае забойства. Маці імкнуліся схавацца са сваімі дзецьмі дзе толькі маглі, але воіны вырывалі дзяцей з іх рук і забівалі. Уся краіна напоўнілася лямантам і плачам. Паводле Царкоўнага падання было забіта каля 14 тысячаў немаўлят. Гэта былі першыя мучанікі за Хрыста, памяць якіх адзначаецца 11 студзеня паводле новага стылю. Каля Віфлеема ёсць невялікі горад Рама. Там знаходзіцца магіла прамаці Рахілі. Пра яе прарок Іерамія калісьці сказаў: “Голас у Раме чутны, плач і рыданне і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча ўцешыцца, бо іх няма”. Евангеліст указвае на гэтае прароцтва як на прадказанне забойства немаўлят. Але ж план Ірада не спрацаваў. Святая сям’я была ўжо далёка ад Віфлеема. Пакуль святая сям’я была ў Егіпце, Ірад захварэў цяжкай хваробай. Але ж ён працягваў сваю жорсткую палітыку да Іўдэяў. Боль узмацняўся і Ірад ледзь не дайшоў да самазабойства – яго паспелі выратаваць. Калі Ірад паміраў, ён выкрыкваў праклёны і аддаваў загады пра новыя забойствы. Памёр ён у страшных пакутах. Дзень смерці Ірада стаў потым нацыянальным святам Іўдэйскага народа. Так ён быў наказаны за тыя злачынствы, якія нарабіў за сваё жыццё. Нажаль забойства немаўлят, якое наводзіць жах на нашых сучаснікаў, адбываецца і зараз самым масавым чынам. Часта прыходзіцца чуваць пра такую з’яву, як аборт – так званае штучнае перарыванне цяжарнасці, якое па сваёй сутнасці з’яўляецца забойствам немаўляткі ў вантробе. Нашае грамадства не ставіцца да аборту, як да забойства чалавека, тады як Праваслаўная Царква называе гэта намераным пазбаўленнем жыцця. Але як можа жыць і лічыцца культурным грамадства, якое спакойна ўспрымае забойства дзяцей, матывіруючы гэта матерыяльнымі і сацыяльнымі нестраеннямі. У наш час, калі ў сям’і больш за двух дзяцей, гэта выклікае здзіўленне, а калі 5-6, то здзіўленне змяняецца неўразуменнем. Дзеці ўспрымаюцца як вялікі цяжар, а не дар Божы. Падобнае ўспрыяцце фактаў назіраецца ва ўсіх сферах жыцця. І гэта, не кажучы пра шырокую рэкламу кантрацэптыўных сродкаў. Калі праваслаўная жанчына прыходзіць да лекара, ёй настойліва раюць выкарыстоўваць кантрацэптывы і адмаўленне ўспрымаецца са здзіўленнем і нават негатыўна. Хаця, лекары вельмі рэдка тлумачаць механізм уздзеяння некаторых кантрацэптываў на арганізм жанчыны. Бо сярод іх ёсць сродкі абартыўнага характару, якія забіваюць зародак ужо пасля зачацця. Жанчына можа нават не ведаць, што ў яе вантробе было забітае дзіця і колькі іх было забіта. Адно, пяць, дзесяць… Пры гэтым жанчына можа жыць сваім звычайным жыццём: есці, піць, хадзіць у кіно, гуляць… Падобныя сродкі, роўна як і аборты, часта прыводзяць да неабрацімых наступстваў у жаночым арганізме і будучай няздольнасці мець дзяцей. Так, жадаючы дагадзіць эгаістычнаму жаданню пажыць дзеля свайго задавальнення, адбываецца падмена мэтаў і каштоўнасцяў сям’і. І, нажаль, над нашай краінай таксама стаіць нягучны лямант тых немаўляткаў, якія не могуць абараніць сябе. Часта пры гэтым людзі кажуць, што тая істота, якая забіваецца падчас аборту – яшчэ не чалавек. Давайце паразважаем: нованароджанае немаўля таксама яшчэ не зусім чалавек, ён не ўмее нічога з таго, што ўмее дарослы; любая жывёла больш прыстасаваная да жыцця, чым немаўля. Але за забойства нованароджанага дзіця – грамадскае ганьбаванне і турма, а не народжанага – бальнічны ліст. Хаця і зародак і немаўля з’яўляюцца людзьмі толькі патэнцыяльна. Бачыць розніцу паміж забойствам аднаго і другога роназначна таму, як калі б за забойства 5-гадовага дзіця было большае пакаранне, чым за забойства 4-гадовага. Дзіця, якое зачалася ў вантробе жанчыны ужо з’яўляецца жывым чалавечым арганізмам – і ён мае такое ж права на жыццё, як і тыя, хто ўжо нарадзіўся. У гэтага мікраскапічнага чалавека ўжо ўсё ёсць – і рукі, і ногі, і галава. У яго б’ецца сэрца, можна зняць адпячаткі пальцаў, энцефалаграму мозга. Ён можа ўсміхацца, махаць рукамі, смактаць пальчык. Адзін мой знаёмы, які выкладае ў навучальнай установе, аднойчы задаў сваім вучням такое пытанне – ці варта рабіць аборт жанчыне, якая цяжарная ўжо пятым дзіцём і да таго ж, хворая на сухоты? Акрамя таго, бацька дзіця хварэе на сіфіліс, першае дзіця ў гэтай сям’і нарадзілася сляпым, другое памерла падчас родаў, трэцяе – глуханямое, а чацвертае – с хваробай на сухоты? Вучні адказалі, што так, такая жанчына павінна, безумоўна зрабіць аборт. На гэта выкладчык сказаў: “Вы толькі што забілі Людвіга ван Бетховена, бо ён нарадзіўся менавіта ў такой сям’і”. Мы не ведаем усіх абставінаў нашага жыцця і спадзяемся на Бога і на тое, што калі Бог даў нам дзіця, то дасць і на дзіця. Дзіцё павінна быць заўсёды жаданым. Падобныя паводзіны можна назваць толькі адхіленнем ад адказнасці. Але перад Богам ад адказнасці немагчыма ўхіліцца – кожны, хто зрабіў грэх і не пакаяўся і не выправіў свае памылкі не можа пазбегнуць пакарання. Яскравым прыкладам таму і можа быць смерць Ірада. Амінь. |
< Папярэдні | Наступны > |
---|