Ён асабліва шануецца Царквой за выкананне слоў Збавіцеля “Не хлебам адзіным будзе жывы чалавек, але усялякім словам, якое выходзіць з вуснаў Божых” (Мф. 4, 5). Святы Фёдар, які жыў у ІІІ – пачатку IV стагоддзя, быў хрысціянінам і служыў воінам у г. Амасіі ў Малой Азіі. У той час нечасцівыя цары Максіміан і Максімін разаслалі па ўсёй вобласці загад усім хрысціянам есці ад ідальскіх ахвяр, пагарджаючы пры адмаўленні аддаць пад суд. Калі святога Фёдара прывялі для выканання гэтага загаду ў полк, ён, як сапраўдны воін Хрыстовы, напоўнены Духам Святым, усклікнуў: “Я – хрысціянін і не магу прыносіць ахвяры багам нечасцівым, маючы сапраўднага Бога і Цара – Іісуса Хрыста на Небе”. На патрабаванне прынесці ахвяру багам па воінскаму абавязку, святы Фёдар адказаў: “Кожны ведае, каму ён служыць, а я служу толькі Цару майму Хрысту і ніякаму іншаму богу служыць не магу”. Пасля ўгавораў сотнік пакінуў Фёдара на некалькі дзён для роздуму. Святы правёў гэтыя дні ў малітве, няспынна ўзносячы хвалу Госпаду. Калі ж нечасцівыя служыцелі вялі іншых хрысціян у цямніцу, святы Фёдар ійшоў услед за імі, настаўляючы іх на шлях збаўлення і ўмацоўваючы іх у цярпенні, каб яны не адракліся ад Хрыста. У начны час святы Фёдар падпаліў капішча язычніцкай багіні. Знайшліся людзі, якія бачылі гэта і данеслі на яго граданачальніку. Той прывёў святога Фёдара да ігемана Публія са словамі: “Гаспадар! Гэты чалавек згубны, ён абясчэсціў нашых багоў і спаліў храм наш”. Тады ігеман звярнуўся да святога Фёдара: “Табе было загадана прынесці ахвяру і каджэнне багам, ты ж прынёс агонь багіне нашай”. – “Не выракаюся, – сказаў святы, – я падпаліў храм, каб убачыць, што агонь дакранаецца да багіні вашай і апаляе яе, таму, што яна – камень!” Раззлаваны суддзя загадаў біць святога Фёдара, сказаўшы яму: “Так адказваеш дзёрзка на лагодныя словы мае, не слухаешся мяне – цябе чакаюць за гэта лютыя пакуты!” – “Не баюся ні цябе, ні пакутаў тваіх, нават самых лютых, рабі са мной што хочаш. Надзея на будучае дабро ад Бога ўмацоўвае мяне, дзярзаю спадзявацца на вянец ад Госпада майго; тут пабоі непасільныя – для мяне не пакуты. Перад маім тварам – Гасподзь і Цар мой Іісус Хрыстос. Ён збаўляе мяне, а ты Яго не бачыш, бо не можаш бачыць разумнымі вачыма”. Суддзя, напоўніўся ярасці і вялеў кінуць святога ў вязніцу, запячатаць дзверы і змарыць голадам. У цямніце святы Фёдар пітаўся Духам Святым. Ноччу сам Гасподзь з’явіўся яму і сказаў: “Я з табою, дзярзай, Фёдар, не прымай ані ежы, ні піцця зямнога і атрымаеш Жыццё Вечнае са Мной на Небе”. З гэтымі словамі Гасподзь адыйшоў, а святы Фёдар стаў спяваць і радавацца, і яго акружылі Ангелы. Ахоўнікі, пачуўшы спевы і знойдзячы дзверы зачыненымі, убачылі ў вокнах юнакоў у беласнежных аддзеннях. Яны данеслі пра гэта ігеману. Публій вырашыў, што ў цямніцу трапілі хрысціяне і павялеў акружыць цямніцу і сам зайшоў унутр. Але нікога акрамя святога мучаніка ён там не ўбачыў. На Публія напаў жах. Ён павелеў даць святому малую колькасць хлеба і вады, але святы не дакрануўся да ежы. На наступны дзень яго пачалі скрэсць жалезнымі кагцямі, але ён заставаўся цвёрдым і не адрокся ад Хрыста. Пасля некалькіх спробаў заставіць святога адрагчыся ад Хрыста ён не згадзіўся. Тады яго сажглі. Стоячы пасярод полымя святы мучанік асяняў сабе хросным знаменнем і агонь не кранаў яго і ён мірна перадаў свой дух Госпаду. Пасля гэтай падзеі нейкая дабрачэсная хрысціянка Яўсевія памазала цела мучаніка святым мірам і пахавала ў горадзе Еўхаіты 17 лютага 306 года. За свой подзвіг вялікамучанік атрымаў ад Бога благадаць замацоўваць у перанясенні посту і захаванню ад апаганення праз ежу. Сённяшняе святкаванее памяці святога адбываецца на ўспамін наступнай падзеі. Імператар Юліан Адступнік, жадаючы паздзеквацца з хрысціян, загадаў у першы тыдзень Вялікага посту ўсе прадукты на рынках Канстанцінопаля крапіць ідалаахвярнай крывёю. Тады для захавання хрысціян ад апаганення святы вялікамучанік з’явіўся ў сне архіепіскапу Еўдоксію і павялеў аб’явіць, каб ніхто нічога на рынках не купляў, а для ежы варылі коліва – пшаніцу з мёдам (куццю). У памяць гэтага ў першую пятніцу Вялікага посту ў царкве асвячаецца коліва і раздаецца вернікам.