http://belmova.hram.by
Мучанік дзіцятка Гаўрыіл
Мучанік дзіцятка Гаўрыіл (рис.1)Св. мучанік Гаўрыіл нарадзіўся ў 1684 годзе ў вёсцы Звяркі Заблудаўскага прыхода, што на Беласточчыне, у сям'і пабожных сялян Пятра і Анастасіі Гоўдзель. Хрысцілі дзіцятка з імем Гаўрыіл у храме тагачаснага Свята-Успенскага Заблудаўскага манастыра. Шасцігадоваму Гаўрыілу былі ўласцівыя незвычайныя ў яго ўзросце якасці душы: удумлівасць, схільнасць да малітвы і самоты.
Аднойчы, калі маці Гаўрыіла панесла абед мужу, які працаваў на полі, у  іх дом увайшоў яўрэй-арандатар і выкраў хлопчыка. Дзіця было тайна вывезена ў Беласток і аддадзена  на жорсткія мучэнні. Праз пэўны час цела замардаванага хлопчыка было знойдзена на ўскрайку лесу, але заставалася непашкоджаным ні звярамі, ні птушкамі і было пахавана бацькамі і ўсхваляванымі вяскоўцамі на могілках у Зврярках. Гэта адбылося ў 1690 годзе. Там, на вясковых могілках, цела мучаніка спачывала каля 30-ці гадоў.Мучанік дзіцятка Гаўрыіл (рис.2)
На пачатку XVIII ст. усю тэрыторыю цяперашняй Беласточчыны ахапіла эпідэмія, ахвяраю якой сталі тысячы людзей, у тым ліку і са Звяркоў. Многіх памерлых ад заразы дзяцей хавалі бліжэй да магілы дзіцяткі Гаўрыіла, адчуваючы цудадзейную сілу, што сыходзіла ад гэтага месца. Аднойчы, падчас чарговага пахавання, выпадкова была зачэпленая і прыадчыненая труна дзіцяткі. Цела мучаніка аказалася нятленным. Вестка пра гэта імгненна разнеслася па наваколлі, і мошчы дзіцяткі Гаўрыіла былі перанесены ў асобную крыпту Звяркоўскага храма.
У 1746 годзе храм згарэў. Аднак святыя мошчы засталіся непашкоджанымі.
У цяжкія для праваслаўных жыхароў Беласточчыны гады мошчы святога мучаніка Гаўрыіла былі вывезеныя ў Свята-Троіцкі Слуцкі манастыр. Пасля яны пераносіліся ў Мінск і ў Гродна, дзе глыбока ўшаноўваліся праваслаўнымі беларусамі.  Цяпер яны захоўваюцца ў  кафедральным Свята-Мікалаеўскім саборы горада Беластока.
Дзень памяці мучаніка Гаўрыіла святкуецца — 3 мая.
Паводле царкоўнага падання, мучанік дзіцятка Гаўрыіл з'яўляецца малітоўным заступнікам хворых і гаротных дзяцей, і па яго святых малітвах перад Госпадам прыходзіць цудадзейная дапамога і шматлікія ацаленні.
 
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2026