http://belmova.hram.by
Успенне Божае Маці
На працягу свайго доўгага жыцця Божая Маці, застаўшыся пасля Укрыжавання пад апекаю св. Іаана Багаслова, дні і ночы праводзіла ў малітве, часта прыходзіла да Гроба Свайго Сына. Там і з’явіўся Ёй аднойчы архангел Гаўрыіл, абвясціўшы Вечнадзеве аб Яе хуткім сконе. Даведаўшыся аб гэтым вакол ложка Багародзіцы сабраліся апосталы. Раптам заззяла святло; з’явіўся Іісус Хрыстос, у рукі Якога і аддала Вечнадзева сваю душу.
Апосталы паклалі цела ў гроб. Але неўзабаве ім прышлося адчыніць яго, каб даць магчымасць развітацца з Багародзіцай апосталу Фаме, які спазніўся на пахаванне. У пячоры, аднак, цела ўжо не аказалася, што было сведчаннем цялеснага ўшэсця Вечнадзевы на нябёсы.
 
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025