http://belmova.hram.by
Шаноўныя Браты і Сёстры!
ImageСардэчна запрашаем на першы сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы на роднай мове. Гэты сайт – спроба распавесці пра традыцыйную веру нашага народа для тых, хто размаўляе, чытае і піша па-беларуску. У пэўных колах нашага грамадства існуе стэрэатып, згодна з якім, Праваслаўная вера ўспрымаецца як нешта чужое, не роднае нашаму народу. Але гэта не так. Праваслаўная Царква – гэта найстаражытнейшая Хрысціянская канфесія, якая існуе на нашых землях ужо больш за 1000 гадоў.
На нашым сайце Вы знойдзеце і пераклады Свяшчэннага Пісання на Беларускую мову, і найбольш важныя афіцыйныя дакументы Праваслаўнай Царквы, і гісторыю епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы, і артыкулы па розных актуальных праблемах, з якімі сутыкаюцца сучасныя вернікі і шмат чаго іншага.

Хочацца пажадаць усім наведвальнікам нашага сайта адкрыць для сябе хараство і прыгажосць Праваслаўнай веры, убачыць у Праваслаўі той Шлях, які яднае чалавека з Богам. А Шлях гэты – наш Гасподзь Іісус Хрыстос, бо Ён Сам сказаў: “Я – Шлях, Ісціна і Жыццё” (Ін. 14;6).

З любоўю ў Хрысце,
святар Яўген Грамыка


 

 
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025