http://belmova.hram.by
Правячы архірэй

Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі
Феадосій

(свецкае імя – Павел Захаравіч Більчанка)

Нарадзіўся 24 снежня 1943 года ў горадзе Батумі ў сям'і вайскоўцаў. З 1960 па 1964 год навучаўся ў Харкаўскім электрамеханічным тэхнікуме, па заканчэнні якога працаваў у Інстытуце нізкіх тэмператур, затым у Інстытуце радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук УССР і адначасова вучыўся ў Харкаўскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1970 году. З 1967 па 1970 год працаваў у Кіеўскім аддзяленні інстытута "Энергасеткапраект".

У 1970 году паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю і праз тры гады быў прыняты ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1978 годзе.

Па заканчэнні вучобы выкладаў Гамілетыку і працаваў на пасадзе памочніка, а ў 1983 году - старэйшага памочніка Інспектара МДАіС. З 1986 па 1997 год паслядоўна займаў пасады памочніка Інспектара па Завочным сектары МДАіС, памочнікам Рэктара па выкладчыцкай працы, начальнікам харчовай службы МДАіС. З 1996 года выкладаў Гамілетыку ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. У 1986 годзе ўзнагароджаны Ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы прападобнага Сергія Раданежскага III ступені; у 1998 - Ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага II ступені

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ і Святога Сінода ад 17 ліпеня 1997 года вызначана епіскапам Полацкім і Глыбоцкім быць архімандрыту Феадосію (Більчанка), выкладчыку Маскоўскай духоўнай акадэміі.

9 жніўня 1997 года ў Полацкім кафедральным Свята-Багаяўленскім саборы па Ўсяночным трыванні Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслуженнні членаў Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў нарачэнне архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

10 жніўня 1997 года за Божай літургіяй у Свята-Багаяўленскім саборы Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні Праасвяшчэнных, якія прымалі ўдзел у нарачэнні, здзейсніў хіратонію архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

21 лістапада 2002 года ўладыка Феадосій абараніў магістэрскую дысертацыю па тэме: “Гамілетыка. Тэорыя Царкоўнай пропаведзі”. Ён стаў першым магістрам багаслоўя ў гісторыі Мінскай Духоўнай Акадэміі.

24 лютага 2006 года загадам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ епіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій быў узнагароджаны санам Архіепіскапа. 

 
Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025