Нядзеля 28-я пасля Пяцiдзесятнiцы. Нядзеля святых праайцоў.
Сёння Святая Царква ўспамінае ўсіх святых праайцоў – тых людзей, якія верай і чаканнем прышэсця Хрыста Месіі жылі ў Старым запавеце. Да ліку праайцоў адносяцца ўсе старазапаветныя праведнікі, пачынаючы ад Адама і заканчваючы богаайцамі Іаакімам і Аннай. Да ліку праайцоў належаць святыя прарокі, якія прадказвалі богаабранаму народу прышэсце ў свет чаканага Месіі. Невыпадкова перад святам Нараджэння Хрыстова Святая Царква адзначае памяць святых праайцоў. Не выпадкова таму, што і для нас, тых, хто жыве ў эпоху Новага запавета, у іх ёсць шмат карыснага і павучальнага, чаму мы можам навучыцца ў святых праайцоў, і, першым чынам, – навучыцца іх непахіснай і цвёрдай веры ў Хрыста Месію.
Сёння Святая Царква за Літургіяй прапанавала нам евангельское чытанне, якое нагадала нам прытчу Хрыста Збавіцеля пра пакліканых на святочную вячэру.
Гасподзь, Які стварыў свет для таго, каб падзяліцца з ім вечнай Боскай радасцю, сустракаецца, аднак, у гэтым свеце з непрыняццем і халодным адмаўленнем. Ён заклікае ўсіх – але абранне залежыць ад нас. Ён усіх стварыў любоўю для радасці і вечнага жыцця – але мы павінны адказаць любоўю на любоў і ўвайсці ў тую радасць, якую нам прапаноўвае Гасподзь. І карціна, якая нам даецца ў сённяшнім Евангеллі, такая простая і так дакладна апісвае ўсе станы нашай душы, усе прычыны, па якім нам на Бога няма часу, да вечнасці няма цікавасці…
У кожнага была свая прычына, але ўсё ж такі яны быццам бы дамовіліся паміж сабой, таму што прычына была ў іх адна: перавага ўсякіх спраў зямных над духоўнымі – тымі, што служыць выратаванню человека, над тым сапраўдным прызначэннем чалавека, якое вышэйшае за ўсякія знешнія прызначэнні. Сэнс жыцця вызначаецца вернасцю гэтаму сапраўднаму прызначэнню, высокім духоўным ідэалам. Святы Грыгорый Палама гаворыць, што менавіта ў тым падабенства наша да Бога, што Ён нам уручыў зямлю і дар – здольнасць да творчай працы і любові. Але калі мы засяродзімся толькі на гэтай зямлі, забыўшыся, што жыццё больш глыбокае, больш шырокае, што над зямлёй распасціраецца неба і што любоў людская пашыраецца да бязмежных памераў праз любоў Божую, тады мы страцім і зямное, і нябеснае. Менавіта пра гэта гаварыў Збавіцель у прапанаванай Ім прытчы перад тым, як выкрыць старазапаветных кніжнікаў і фарысееў і тых, хто стаяў на чале тагачаснай царквы і хто прывёў гэтую царкву да поўнага краху. Менавіта аб гэтым Ён гаварыў: вы страцілі разуменне таго, для чаго вы робіце тую справу, якую вы робіце.
У іудзеяў часоў Хрыста склаўся ўтылітарны падыход да рэлігіі. За выкананне якіх-небудзь абрадавых дзеянняў яны чакалі для сябе адпаведнай і канкрэтнай ўзнагароды ад Бога ў выглядзе зямнога дабрабыту. Жывыя дачыненні з Богам і духоўнае адраджэнне не складалі для іх аснову рэлігійнага жыцця. Вось таму ў храме і з’явіліся сталы гандляроў, вось таму храм і ператварыўся невядома ў што. І Ён узяў бізун і стаў выганяць іх з храма. Вось таму царква і стала безблагадатнай, вось таму старазапаветная царква аджыла свой век, і павінна была адбыцца замена новай царквой, Новым Запаветам.
Вось што вы чулі ў сённяшняй прытчы пра абраных і пакліканых на святочную вячэру. Абраныя – гэта тыя, якія адгукнуліся сваім прызначэннем зямным, уклалі ў яго сэнс паклікання Гасподня, апраўдваюць свае справы тым, што яны служаць, яны падпарадкоўваюцца высокім ідэалам, тым самым ідэалам, якія прапаведуе для нас сёння Евангелле. Толькі тады жыццё людское набывае для нас з вамі, хрысціянаў, сапраўдны сэнс, калі кожны з нас падпарадкоўвае сваё прызначэнне ідэалам хрысціянства, духоўным, евангельскім, і ажыццяўляе іх у сваім жыцця. Тады гэта прызначэнне, гэта справа, якую мы робім тут, на зямлі, кожны ў сваёй вобласці, не толькі набывае сэнс, але нясе кожнаму з нас радасць сапраўдную, спакой сапраўдны, задавальненне і поўнае ўсведамленне сваёй сапраўднай чалавечай годнасці. У гэтым сэнс сённяшняй евангельскай прытчы.
Не выпадкова сёння Святая Царква яшчэ і яшчэ раз прапаноўвае ўважліва ўгледзецца ў вобраз святых праайцоў, у вобраз тых людзей, якія сваёй верай заслужылі тое, каб быць не толькі пакліканымі, але і абранымі. І мы гэтак жа павінны быць не толькі пакліканымі, але і абранымі. А для гэтага неабходна адгукнуцца на кліч Божы, на кліч Царквы.
Калі пачалося такое доўгачаканае вызваленне Праваслаўнай Царквы ад цяжкага прыгнёта бязбожнай дзяржавы – у той момант на нейкі час падалося, што пачалося такое доўгачаканае ўсімі праваслаўнымі духоўнае адраджэнне нашай Айчыны. Падалося, што ўсеагульная і цалкам добразычлівая цікавасць да Царквы натуральным чынам перарасце ў глыбокі інтарэс да яе веравучэння, прывядзе духоўна здзічалую большасць грамадства да пакаяння, да радаснай здольнасці ўспрыняць Добрую Вестку аб збаўленні, аб Вечным Жыцці. Нельга сказаць, што такія аптымістычныя чаканні аказаліся цалкам марнымі. Тыя магчымасці свабоднай пропаведзі, дабрачыннай дзейнасці і сацыяльнага служэння, якія з’явіліся ў апошні час, прынеслі свій немалы плён: нашы абшчыны безумоўна павялічыліся, памаладзелі і перасталі быць пераважна жаночымі. Амаль кожны другі жыхар нашай краіны лічыць сябе праваслаўным, а значыць, з’яўляецца хаця б ахрышчаным. Палова з тых, хто жыве тут, пакліканы былі Збавіцелем нашым у Таінстве Хрышчэння на “вялікую вячэру” (Лк.14:16). І кожны даваў абяцанне быць верным свайму Богу, гэта значыць – абяцаў удзельнічаць у гэтай вячэры любві!
Дзе ж яны ўсё? Чаму яны да гэтага часу не прышлі? А голас Божы па-ранейшаму кліча кожнага абранага са старонак Вечнай Кнігі: “…прыходзьце, бо ўжо гатова ўсё” (Лк.14:17). Аднак не ідуць, марудзяць, усё чакаюць нечага…
Не варта забываць і пра тое, што гэта нас, царкоўных праваслаўных хрысціян, Гасподзь пасылае збіраць пакліканых “па вуліцах і завулках горада…, да дарог і загарадзяў…, каб напоўніўся дом” (Лк.14:21,23). Гэта мы – тыя самыя рабы, на якіх ускладзена даручэнне Божае склікаць на пір Айца нашага Нябеснага “убогіх, калек, сляпых і кульгавых” (Лк.14:21) – убогіх вераю, знявечаных грахом, кульгавых і сляпых духам. І калі дом Божы не напаўняецца ўдзельнікамі Вячэры Гасподняй, то гэта, магчыма, адбываецца таму, што мы, якія ганарова называем сябе “рабамі Божымі”, проста нядбайна і неахайна выконваем сваю місію.
Кожны з нас дабравеснік. Да кожнага з нас звернуты словы Хрыста: “Дык ідзіце, навучыце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа, вучачы іх выконваць усё, што Я запаведаў вам” (Мф.28:19-20). Але як вучыць выконваць тое, чаго сам не робіш? Як заклікаць пакінуць валоў, зямлю і шлюбныя ўцехі, калі той, хто звяртаецца да іншых з такой прапановай, сам толькі і думае пра іх, і голас яго – зусім не “голас таго, хто кліча ў пустыні” (Мф.3:3), а проста “медзь, што звініць, або цымбалы, што гудзяць” (1Кар.13:1). Хіба пасля заклікаў такога абвяшчальніка волі Божай знойдзецца хоць хто-небудзь, “хто пакінуў бы дом, ці братоў, ці сясцёр, ці бацьку, ці маці, ці жонку, ці дзяцей, ці палі дзеля [Хрыста] і Евангелля” (Мк.10:29)? Вось чаму ў адказ на ўсё нашы палымяныя звароты і заклікі мы так часта бачым толькі іранічныя ўсмешкі і так часта чуем словы, здольныя зрабіць нявартай любую пропаведзь: “… пра гэта паслухаем цябе ў іншы час” (Дзеі.17:32).
Можа быць, тыя, якія адмовіліся прысутнічаць на “вялікай вячэры”, зрабілі гэта таму, што іх дрэнна паклікалі тыя, каму гэта даручана было Богам? Можа быць, зноў, у які ўжо раз, “з-за вас, як напісана, імя Божае ганьбуецца” (Рым.2:24) не толькі ў язычнікаў, але і ў тых, каго Гасподзь наш паклікаў на пір веры?
Пір Царства Нябеснага – таямніца Нябеснага Іерусаліма. Гэты пір пачынаецца тут, і Царква павінна стаць для нас пачаткам новага жыцця, якое надае сэнс і радасць усяму, што мы робім. Царква адкрывае нам таямніцу Бога Жывога, здзяйсняючы пераацэнку ўсіх нашых каштоўнасцей. Сустрэць Бога на піру Пасхі і Святой Еўхарыстыі – значыць, сустрэць усіх людзей, сабраных у таямніцы Бога.
Усе старазапаветныя праайцы жылі верай у будучага Хрыста Збавіцеля. Мы ж жывем верай не ў будучага Хрыста, а ў Таго Сыны Божага, Які ўжо прыйшоў у свет. Мы жывем у час Новага Запавету, час спрыяльны, калі існуе Царква Хрыстова – той карабель, які плыве ў неспакойным жыццёвым моры і ў якім кожны з нас можа знайсці сваё месца і прытулак. І нават цяжка сабе ўявіць, наколькі мы больш шчаслівыя за тых праайцоў, якіх мы сёння ўзгадваем.
Кожны з нас, рана або позна, адчувае заклік Божы ў сэрцы сваім, жаданне што-небудзь зрабіць у сваім жыцці, нешта змяніць, куды-небудзь пайсці, штосьці каму-небудзь сказать, у чым-небудзь пакаяцца, нешта атрымаць ад Госпада, нарэшце! Тады мы павінны абраць менавіта гэты шлях, не збочыць з яго, не забыцца пра яго, а пайсці ўслед за Госпадам Яго шляхам.
Вось пра што ўсім нам нагадвае Святая Хрыстова Праваслаўная Царква ў гэты дзень, які называецца "Нядзеляй святых праайцоў": пра тыя нашы абавязкі, якія мы, як веруючыя людзі, павінны выконваць у сваім жыцці, калі мы сапраўды жадаем мець тую ж непахісную веру, тое ж спадзяванне, тую ж любоў, тое ж пакаянне, тое ж імкненне да выканання запаведзяў Божых, якія былі ў святых праайцоў. Тады і для нас радасным будзе не толькі надыходзячае свята Нараджэння Хрыстова, але і жыццё наша напоўніцца цалкам іншым зместам. Дай Бог, браты і сёстры, каб на самой справе, перш за ўсё, мы мелі і веру, і надзею, і любоў, і выкананне запаведзяў Хрыстовых. Амінь.