http://belmova.hram.by
Разьдзел 12
1. I пачаў гаварыць ім прыпавесьцямі: Нейкі чалавек насадзіў вінаграднік; абгарадзіў яго плотам, выкапаў таўчэльню й збудаваў вежу і, здаўшы яго вінаром, ад'ехаў. 2. У свой час ён паслаў слугу свайго узяць ад вінаробаў частку з плёну вінаграднага. 3. Яны-ж, схапіўшы яго, пабілі ды адаслалі зь нічым. 4. I ізноў паслаў да іх другога слугу, і таго пабілі каменьнямі, разьбіўшы галаву, і адправілі яго зьдзекуючыся. 5. I ізноў паслаў іншага, таго-ж забілі; і шмат іншых — адных зьбіваючы, іншых забіваючы. 6. Маючы яшчэ аднаго любага яму сына, паслаў нарэшце й яго да іх, кажучы: "Пасаромеюцца сына майго". 7. Яны-ж, вінаробы, сказалі адзін аднаму: "Тэта спадкаемца; пойдзем заб'ем яго, і спадчына будзе нашая. 8 I, схапіўшы яго, забілі й выкінулі зь вінаградніку. 9. Што-ж зробіць гаспадар вінаградніку? Прыйдзе й зьнішчыць вінаробаў, а вінаграднік аддасьць іншым? 10. Няўжо вы ня чыталі гэтага ў Пісаньні: "Камень, адкінуты будаўнічымі, стаўся галавою вугла". 11. Гэта ад Госпада, і дзіўным стаецца у вачах нашых". 12. І стараліся схапіць Яго, але баяліся народу; бо яны зразумелі, што пра іх сказаў прыпавесьць гэтую; і, пакінуўшы Яго, адыйшлі. 13. I падсылаюць да Яго некаторых з фарысеяў ды ірадыянаў, каб падлавіць Яго на словах. 14. Тыя-ж, прыйшоўшы, кажуць Яму: "Вучыцель, мы ведаем, што Ты справядлівы, і не стараешся дагаджаць каму-небудзь, бо ня ўзіраешся на асобы, але папраўдзе на шлях Божы настаўляеш; ці належыць даваць даніну кесару, ці не; маем даваць, ці не даваць?" 15. Ён-жа, ведаючы іхны подступ, сказаў ім: "Што вы Мяне выпрабоўваеце? Прынясеце мне дынар, каб пабачыць яго". 16. Яны прынесьлі; тады кажа ім: "Чыё гэта аблічча на ім і напіс?" Яны сказалі: "Кесаравы". 17. Тады Ісус у адказ ім сказаў: "Дык аддайце кесарава кесару, а Божае Богу"; і падзіўляліся зь Яго. 18. Тады прыйшлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрасеньня, і пыталіся ў Яго, кажучы: 19. "Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі ў каго памрэ брат, і пакіне жонку, але не пакіне дзяцей, то брат ягоны няхай возьме жонку яго й адродзіць патомства брату свайму. 20. Было-ж сем братоў, першы ўзяў жонку й памёр, не пакінуўшы патомства. 21. I другі ўзяў яе й памёр, не пакінуўшы патомства, таксама й трэйці. 22. I сямёх мелі яе й не пакінулі патомства; пасьля ўсіх памерла й жонка. 3. Дык пры ўваскрасеньні, калі ўваскроснуць, каторага зь іх будзе яна жонкаю, бо сем мелі яе за жонку". 24. І ў адказ ім Ісус сказаў: "Ці ня ў гэтым вы памыляецеся, што ня ведаеце Пісаньня, ані Сілы Божае? 25. Бо калі зь мёртвых уваскроснуць, тады ня будуць ні жанщца, ні замуж выходзіць, але будуць як анёлы ў небе. 26. А пра памёршых, што яны паўстануць, хіба ня чыталі ў кнізе Майсеевай, як Бог пры купіне гаварыў яму, прамовіўшы: "Я Бог Абрагамаў, і Бог Ісакаў, і Бог Якубаў. 27. Ня ёсьць Бог мёртвых, але Бог жывых. Дык вы вельмі мыляецеся". 28. I падыйшоў адзін з кніжнікаў, які чуў іхныя спрэчкі, ды пабачыўшы, як Ісус добра адказаў ім, спытаўся ў Яго: "Які запавет найважнейшы?" 29. Ісус адказаў яму: "Першы з усіх запаветаў, — "Слухай Ізраэль! Госпад Бог наш ёсьць Госпад Адзіны. 30. I ўзьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім помыслам тваім, і ўсёю моцаю тваёю; гэта ёсьць першы запавет. 31. Другі падобны да яго: "Любі бліжняга твайго, як самога сябе; іншага, большага за гэты запавет, няма". 32. I сказаў Яму кніжнік: "Добра, Вучыцель! Праўду сказаў, што адзін ёсьць Бог, і няма іншага, апрача Яго. 33. I любіць Яго ўсім сэрцам, і ўсім помыслам, і ўсёю душою, і ўсёю моцай, і любіць бліжняга, як самога сябе, — гэта ёсьць большае за ўсе ахвяры й целапаленьні". 34. Ісус, бачачы, што той разумна адказваў, сказаў яму. "Недалёка ты ад Уладарства Божага"; і ніхто больш не адважыўся пытацца ў Яго. 35. Ісус-жа, працягваючы навучаньне ў храме, гаварыў: "Як гэта кніжнікі гавораць, што Хрыстос — сын Давідаў? 36. Калі-ж сам Давід гаварыў у Духу Сьвятым: "Сказаў Госпад Госпаду Майму: сядзі праваруч Мяне, дакуль палажу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх. 37. Гэтак, сам Давід называе Яго Госпадам, дык як-жа ён сын яму?" І мноства народу былі рады слухаць Яго. 38. І прамаўляў да іх у навучаньні Сваім: "Сьцеражэцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгай вопратцы, ды павітаньні на рынках. 39. I сядзяць наперадзе ў сынагогах ды займаць першыя месцы на банкетах. 40. Гэтыя, якія аб'ядаюць домы ўдоваў і напаказ доўга моляцца, дастануць цяжэйшы прысуд". 41. І сеў Ісус насупраць скарбонкі, наглядаючы, як народ кідае манэты ў скарбонку; і многія заможныя кідалі пашмат. 42. Адна-ж бедная ўдава, прыйшоўшы, укінула дзьве лепты, што складае кодрант (грош). 43. Ісус, падклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: "Папраўдзе кажу вам, што гэтая бедная ўдава палажыла больш за ўсіх, што клалі ў скарбонку. 44. Бо ўсе клалі ад лішкаў сваіх, а яна зь нястачы свае палажыла ўсё, што мела на пражытак свой".
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2023