Нядзеля 2-я пасля Пяцiдзесятнiцы. Cвятых Рускай зямлі.
Праз два тыдні пасля свята Троіцы Царква ўшаноўвае памяць ўсіх святых Рускай зямлі, якое было ўсталявана ў 1918 годзе на Усерасійскім Царкоўным Саборы як адказ на пачаўшаяся тады адкрытае ганенне на рэлігію і Царкву ў нашай краіне.
У святле вышэй названых падзей яно набывае асаблівае значэнне. Я хачу зараз прывесці вам словы свяціцеля Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага, навамучаніка нашай Святой Царквы: "Зірніце ўначы на неба, - звяртаецца да нас свяціцель Хрыстоў. – Якая прыгажосць! Якая бязмежная колькасць разнастайных зорак на небасхіле! Але ёсць іншае неба і іншыя зоркі. Гэта святыя ўгоднікі, ззяючыя вечнай славай у Царстве Божым. Яны, быццам зоркі нябесныя, знаходзяцца вакол свайго Сонца – Хрыста, ззяюць святлом любові і моляцца за нас, грэшных, жадаючы, каб і мы дасягнулі Царства Нябеснага". "І хто ведае, - працягвае далей свяціцель Уладзімір, - магчыма, за іх святыя малітвы Гасподзь Бог яшчэ церпіць нас, захоўвае нас ад пагібелі, ад кары нябеснай, чакаючы нашага вяртання да Яго".
Так, сапраўды, менавіта дзякуючы малітвам святых за зямлю нашу, за ўсіх нас, хто жыве на ёй, Гасподзь яшчэ пасылае нам Свае багатыя і шчодрыя міласці. Гасподзь па іх малітвах даруе нам многія саграшэнні нашыя і запавольвае Сваё прышэсце для таго, каб судзіць нас па справах нашых.
Углядаючыся ў выявы святых, мы павінны перш за ўсё навучыцца наследаваць іх прыкладу, іх подзвігу, іх любві, іх змірэнню, іх жаданню аддаць сваё жыцце за тое, каб не на словах, а на самой справе адбывалася выкананне запаведзяў Хрыстовых.
Паглядзім на падзвіжнікаў 20-га стагоддзя, амаль што нашых сучаснікаў, - я не кажу пра тых святых, якія падвізаліся тысячу гадоў назад! - яны ўмелі радавацца, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні ў іх жыцці. Чытаючы іх жыціі, уражваешся, якія жорсткія ганенні, пакуты, ссылкі і турмы выпалі на іх лёс, але з імі быў Гасподзь і з імі была радасць. Яны не наракалі на волю Божую, не скардзіліся на сваю долю, мужна пераносячы ўсе выпрабаванні, за ўсё дзякавалі Богу і перамагалі, таму што ў іх сэрцах быў Хрыстос. Таксама дзякавалі Богу і ўсе старажытныя падзвіжнікі веры.
"Дзеля таго і мы, маючы вакол сябе такое мноства сведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, што акручвае нас, будзем цярпліва трываць у вызначаным нам змаганні" (Яўр.12:1), – так апостал Павел умацоўвае і суцяшае нас, вернікаў Рускай Праваслаўнай Царквы ў дзень, калі мы малітоўна ўзгадваем святых нашых суайчыннікаў.
Каб стаць святым Царквы Хрыстовай, неабходная стойкасць слабасці, мужнасць галечы.
Каб пераканацца ў гэтым, не трэба нават звяртацца ды гісторыі крывавага дваццатага стагоддзя. У любую эпоху "усе, хто хоча жыць у адпаведнасці з законам Божым", былі ганімыя ад ўладатрымальнікаў, ганімыя ад ілжэбраціі.
Абураныя строгімі парадкамі манаскага жыцця, насельнікі Троіцкага манастыра выгнала свайго ігумена – прападобнага і баганоснага айца нашага Сергія, Раданежскага цудатворца. Дзякуй Богу, што толькі выгналі! Таму што другога рускага святога, маскоўскага мітрапаліта Філіпа, па загаду "праваслаўнага цара Іаана Васільевіча" папросту задушылі ў манастыры толькі за тое, што ён асмеліўся звярнуцца ды Грознага цара з угаворамі спыніць вайну супраць уласнага народа, спыніць кровапраліцце. Іншага мітрапаліта, якога наша Царква кананізавала ў двухтысячным годзе як свяшчэннамучаніка, Арсенія (Мацяевіча), "праваслаўная матухна-гасударыня" Екацярына Аляксееўна, пазбавіўшы сану і манаства, замарыла голадам у вільготных падзямеллях Рэвельскага замка. "А яго ж за што?" - спытаеце вы. За тое ж, за што склалі сваю галаву ў дваццатым стагоддзі дзесяткі тысяч навамучанікаў і вызнаўцаў веры ў зямлі Расійскай: за спробу спыніць беззаконнае святатацтва: рэквізіцыю царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы.
Руская Царква - царква гнаных. І пакуль яна будзе такой, яна будзе і Хрыстовай, і праваслаўнай. Не дай нам Бог ператварыцца з гнаных у ганіцеляў, не дай нам Бог так здрадзіць Хрысту!
Заўсёды, калі народ забываў зварот Збавіцеля "Шукайце ж найперш Царства Божага і праўды Яго, і гэта ўсё дадасца вам" (Мф.6:33) і пачынаў замест прапанаванага Царства Нябеснага актыўна ўладкоўваць царства зямное, – памнажаліся смуты, расколы і міжусобныя сваркі, успыхвалі войны. Такое ўражанне, што шукальнікі нацыянальнай ідэі, барацьбіты за імперскую магутнасць ніколі Евангелля не чыталі і не чулі словаў Госпада нашага: "Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а хто прыніжае сябе, будзе узвышаны" (Лк.14:11). І заўсёды, у адпаведнасці з гэтымі словамі Хрыста, калі краіна наша імкнулася павучаць іншыя народы, весці іх у "светлую будучыню", ганарліва называла сябе "авангардам усяго прагрэсіўнага чалавецтва" – гэта значыць, засвойвала сабе ролю правадыра і настаўніка, нас усіх спасцігала ацвераджальнае няшчасце: нашэсце іншаземцаў, смутны час або крывы вір рэвалюцыі. Але як толькі народ у пакоры прымаў пасланае Богам выпрабаванне, як толькі ён, "седзячы ў валасяніцы і попеле" (Лк.10:13), прыносіў шчырае пакаянне, суд Божы "мяняўся на міласць" (2Макк.8:5), таму што сіла Божыя "здзяйсняецца ў немачы" (2Кор.12:9), таму што ганарлівым і тым, хто спадзяецца на саміх сябе, "Бог… супрацівіцца, а пакорлівым дае благадаць" (Іак.4.6).
Бог, па шчасці, не палітык, не военачальнік, не грамадскі дзеяч. Гасподзь так і не задаволіў цікаўнасць Сваіх вучняў, запытаўшыхся ў Яго пра лёс Царства Ізраільскага. Хрыстос стаў чалавекам не для таго, каб санкцыянаваць Сваім благаславеннем якое-небудзь дзяржаўнае ўсталяванне, бо Ён - Збавіцель душаў і целаў, а не палітычных структур або этнасаў. Усё гэта: дзяржавы, народы, палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі - усяго толькі следства грахоўнага распаду чалавецтва. Любы падзел, такім чынам, не дабро, а няшчасце. Вось таму Господзь стварае на камені веры Царкву Сваю, у якой няма ўжо "ні грэка, ні іудзея, ні абрэзанага, ні неабрэзанага, варвара, скіфа, раба і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос" (Кол.3:11). Немагчыма і ўявіць сабе вечнае Царства нашага Бога, падзеленае на так любімыя аднымі з нас грамадскія класы і так узвялічваемыя іншымі нацыі. Святасць – гэта і ёсць пераадоленне падзелаў спачатку ў самім сабе, а потым і ва ўсіх грамадскіх групах, таму што адзінства з суседам, з калегам, з іншапляменнікам, з чужым - адным словам, магчыма толькі ў Богу – гэта значыць, у стане ізноў здабытай непарушанасці, цэласнасці, цэласці, цэльнасці. Вось адкуль вядомы заклік старца Серафіма Сароўскага: "Выратуйся сам, і вакол цябе выратуюцца тысячы". Вось адкуль і задача, пастаўленая перад сабою прападобным іканапісцам па запавеце яго духоўнага настаўніка, прападобнага Усерасійскага ігумена: "Каб гледжаннем на святую Троіцу перамагаўся страх ненавіснай розніцы свету гэтага".
Вось чаму нічога не атрымліваецца з нацыянальнай ідэяй: жадаючыя яе сфармуляваць імкнуцца сумясціць несумяшчальнае - дзяржаўную моц з лагоднаю праўдай Хрыстовай. Святыя зямлі Рускай, нашы крэўныя і духоўныя продкі, узнагародзілі нас адмысловай спадчыннасцю. Нам не падыходзяць сыты росквіт або імперская моц. Нам наогул глыбока чужы глабалізм ва ўсіх магчымых сэнсах гэтага паняцця. І усё таму, што ў цяжкія часы Ардынскага нашэсця святы дабраверны князь-схімнік Аляксандр Неўскі паказаў нам кірунак руху, сказаўшы: "Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!"
Праўда Хрыстова, Сіла Хрыстова, якая здзяйсняецца ў немачы, сталі нашай зброяй у барацьбе не за землі або моры, а за душы і розумы. І у той момант нашай гісторыі, калі рускае войска пераможна адбіла нашэсце французаў і яшчэ дванаццаці іншых народаў, што ішлі разам з імі на Расію, і калі, здавалася, агнём і мячом з’явілася магчымасць паспяхова вырашыць любыя палітычныя задачы, з глухой глыбіні Мурамскіх лясоў прагучаў ціхі голас святога старца: "Здабудзь Дух Мірны, і вакол цябе выратуюцца тысячы!" Прападобны Серафім ізноў паказаў народу рускаму, якія мэты перад сабою ставіць і якія задачы вырашаць. І мэты і задачы гэтыя ізноў апынуліся не глабальнымі, не сусветнымі і ўжо, вядома, не імперскімі, а выключна асабістымі, інтымнымі, якія датычаць кожнай асобнай душы чалавечай, той душы, пра якую наш Збавіцель сказаў: "Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той знойдзе яе; якая карысць чалавеку, калі ён ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй пашкодзіць? альбо які выкуп дасць чалавек за душу сваю?" (Мф.16:25,26)
І калі святы прападобны Сергій Раданежскі, благадатны Ігумен усея Русі, адыходзіў да Бога свайго, ён пакінуў духоўным сваім чадам кароткую запаведзь, духоўнае сваё завяшчанне на ўсе часы: "Браты, да сябе прыслухвайцеся!" І толькі! Той, чыёй малітвай і благаславеннем было скінута Ардынскае ярмо, не заклікае нас змагацца з іншаземнымі прыгнятальнікамі, не кліча абараняць веру і Бацькаўшчыну, таму што цвёрда ведае: "і гэта ўсё дадасца вам" (Мф.6:33). Усе – гэта значыць, перамогі вайсковыя і дыпламатычныя, поспех у гандлі і эканамічны росквіт, павага ворагаў і адданасць сяброў, – усё мы атрымаем, калі выканаем галоўную ўмову, пастаўленую нам нашым Богам: зберажэм і захаваем душу сваю, тую самую душу, за якую Хрыстос узышоў на Крыж, – зберажэм і захаваем яе для Царства Нябеснага!
Няма і не можа быць у народа, ахрышчанага ў імя Хрыста, агульнанацыянальнай ідэі, як няма і не можа быць агульнанацыянальнай адказнасці на Страшным Судзе Гасподнім, бо там кожнаму прыйдзецца даваць адказ перад Госпадам не за грахі і дабрачыннасць народа, а за свае асабістыя грахі і сваю ўласную дабрачыннасць. Вось чаму святыя суайчыннікі нашы, чыю памяць мы цяпер радасна і з пачуццём глыбокай пашаны адзначалі, не пакінулі нам, убогім, ніякага распараджэння адносна нацыянальнай ідэі. Затое, паводле евангельскіх запаведзяў блаженства, якія мы ізноў успомнілі толькі што за літургіяй, яны сваім уласным прыкладам паказалі нам Царскі шлях выратавання: "Блажэнныя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода вашая вялікая на нябёсах" (Мф. 5:11,12). Амінь.