http://belmova.hram.by
Разьдзел 8
1. У тыя дні зыйшлося ізноў мноства народу, і ня мелі пры сабе ежы; тады Ісус, паклікаўшы да Сябе вучняў Сваіх, сказаў ім: "Шкада Мне людзей, што ўжо тры дні пры Мне й ня маюць чаго есьці". 3. Калі-ж адпушчу іх галодных дамоў, аслабеюць у дарозе, бо многія зь іх прыйшлі здалёк. 4. Вучні-ж Ягоныя сказалі Яму: "Скуль-жа мог-бы хто ў гэтай пустыні ўзяць хлеба, каб накарміць іх?" 5. I спытаўся ў іх "Колькі маеце хлябоў?" Яны-ж сказалі Яму: "Сем". 6. Тады сказаў людзям сесьці на зямлю, і ўзяушы сем хлябоў, узьнёс хвалу і, паламаўшы, раздаў вучням Сваім, каб яны раздалі, і яны раздалі людзям. 7. Мелі яны й некалькі рыбаў; і іх дабраславіўшы, сказаў раздацьь. 8. I елі й наеліся ўсе, і назьбіралі астачы сем кашоў. 9. Было-ж усіх, што елі, каля чатырох тысячаў: Тады адпусьціў іх. 10. I зараз-жа сеў у човен з вучнямі Сваімі й прыбыў у ваколіцы Далмануцкія. 11. Фарысеі-ж, папрыходзіўшы, пачалі зь Ім спрачацца, і патрабавалі ад Яго знаменьня зь неба, спакушаючы Яго. 12. I, уздыхнуўшы ў душы Сваёй, сказаў: "Нашто род гэты дамагаецца знаменьня? Запраўды кажу вам, ня будзе дадзена знаменьне роду гэтаму. 13. I, пакінуўшы іх, ізноў увайшоў у човен, і адплылі на другі бок. 14. Вучні-ж Ягоныя забыліся ўзяць хлеба, і апрача аднае баханкі хлеба нічога з сабою ня мелі 15. А Ён перасьцерагаў іх, кажучы: "Глядзеце, сьцеражэцеся закісі фарысейскай і закісі Ірадавае. 56 I яны, разважаючы між сабою, гаварылі: "Гэта пра тое, што ў нас хлеба няма". 17. Ісус, зразумеўшы гэта, кажа ім: "Што разважаеце пра тое, што хлеба ня маеце? Ці яшчэ ня цяміце й не разумееце? Ці яшчэ ацьвярдзелае сэрца вашае? 18. Маючы вочы ня бачыце, маючы вушы ня чуеце й не памятаеце? 19. Калі Я паламаў пяць хлябоў на пяць тысячаў, колькі поўных карабоў кавалкаў назьбіралі вы?" Кажуць Яму: "Дванаццаць". 20. "А калі сем для чатырох тысячаў, колькі кашоў пазасталых кавалкаў набралі вы?" Яны сказалі: "Сем". 21. I сказаў ім: "Дык як-жа вы яшчэ не разумееце?" 22. I прыходзіць у Віфсаіду; і прыводзяць да Яго сьляпога ды просяць, каб дакрануўся да яго. 23. Ён узяў сьляпога за руку, вывеў яго за сялібу і, плюнуўшы яму ў вочы, паклаў на яго рукі й спытаў у яго, ці што бачыць. 24. I той, узіраючыся, сказаў: "Бачу людзей, нібы дрэвы хадзячыя. 25. Тады ізноў палажыў рукі на вочы яго й адкрыў зрок, і ён стаў бачыць усё ясна. 26. I адаслаў яго дадому, сказаўшы: "Не заходзь у вёску, і нікому ў сялібе не расказвай". 27. I пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Касарыі Піліпавай; у дарозе пытаў у вучняў Сваіх: “3а каго уважаюць Мяне людзі?" 28. Яны адказалі "За Яна Хрысьціцеля; іншыя — за Ільлю; іншыя-ж — за аднаго з прарокаў. 29. Ён-жа кажа ім: "А вы за каго Мяне ўважаеце?" Пётра ў адказ сказаў Яму: "Ты — Хрыстос". 30. I забараніў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго. 31. I пачаў навучаць Іх, што прызначана Сыну Чалавечаму цяжка адпакутаваць і быць адрынутым праз старшыняў архісьвятароў і кніжнікаў, і быць забітаму, і на трэйці дзень уваскроснуць. 32. І гаварыў гэта выразна для ўсіх; Пётра-ж, адклікаўшы Яго, стаў супярэчыць Яму. 33. Ён-жа, абярнуўшыся й глянуўшы на вучняў Сваіх, забараніў Пятру, сказаўшы: "Адыйдзі ад мяне, шатане, бо думаеш не пра Божае, але пра людзкое.” 34. І, падклікаўшы народ з вучнямі Сваімі, сказаў ім: "Калі хто хоча йсьці за Мною, адрачыся самога сябе й вазьмі крыж свой ды йдзі сьледам за Мною. 35 Бо хто хоча душу сваю зьберагчы, загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне й Евангельля, той зьбяражэ яе. 36. I якая карысьць чалавеку, калі б ён здабыў увесь сьвет, а душу сваю зьвярэдзіў. 37. Альбо, што дасьць чалавек узамен за душу сваю. 38. Хто-ж пастыдаецца Мяне й слоў Маіх у родзе гэтым блудным і грэшным, таго пастыдаецца й Сын Чалавечы, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з ангеламі сьвятымі".
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2023