http://belmova.hram.by
Разьдзел 7
1. I зыйшліся да Яго фарысеі й некаторыя кніжнікі, прыйшоўшы зь Ерусаліму. 2. А ўгледзеўшы, што іншыя з вучняў Ягоных елі хлеб зь нячыстымі — гэта значыць зь непамытымі перад ядой рукамі, зганілі гэта. 3. Бо фарысеі й усе юдэі, трымаючыся старых укладаў, не ядуць не памыўшы добра рук. 4. I калі прыходзяць з рынку, не ядуць перш не памыўшыся; і шмат чаго іншага, перанятага з даўніны, трымаюцца, як абмываньне кубкаў, чараў, катлоў і лавак. 5. Пасьля пытаюць у Яго фарысеі й кніжнікі: "Чаму вучні Твае ня трымаюцца ўкладаў старэйшых, але ядуць хлеб зь непамытымі рукамі". 6. Ён-жа ў адказ сказаў ім: "Добра прарочыў Ісая пра вас крывадушных, як гэта напісана: "Людзі гэтыя ўсхваляюць Мяне вуснамі, сэрца-ж іх далёка адхілена ад Мяне. 7. Але дарма ўсхваляюць Мяне, трымаючыся навыкаў і запаветаў чалавечых. 8. I вось вы, пакідаючы запаветы Божыя, трымаецеся паданьняў чалавечых: абмываньня збанкоў і кубкаў, ды шмат чаго, падобнага да гэтага творыце". 9. I сказаў ім: "Ці добра, што вы адкідаеце прыказаньне Божае, каб выконваць паданьне ваша?" 10. Бо Майсей сказаў: "Паважай бацьку твайго й маці тваю" і "хто зьневажае бацьку ці маці, няхай сьмерцяй памрэ". 11. А вы кажаце: "Хто скажа бацьку ці маці "корван" гэта значыць дар, чым-бы ты мог карыстацца ад мяне? 12. Тады ўжо дазваляецца нічым не ўспамагаць ні бацьку свайму, ні маці сваёй. 13. Гэтак уневажняеце запавет Божы дзеля паданьняў вашых, якія вы ўстанавілі, ды робіце шмат чаго падобнага да гэтага". I, паклікаўшы людзей, казаў ім: "Слухайце Мяне ўсе й разумейце! 15. Не апаганьвае чалавека тое, што ўвайходзіць у яго звонку, але тое апаганьвае чалавека, што выйходзіць зь яго. 16. Калі хто мае вушы слухаць, няхай пачуе". 17. І калі Ён увайшоў у дом ад людзей, вучні Ягоныя спыталі ў Яго пра гэтую прыпавесьць. 18. I Ён сказаў ім: "Ці-ж і вы гэткія някемныя? Ці-ж не разумееце, што ўсё, прынятае чалавекам звонку, ня можа яго спаганіць. 19. Бо ня ў сэрца яму ўваходзіць, але ў жывот, і выходзщь вон, — гэтым ачышчаецца ўсё спажытае". 20. I сказаў яшчэ: "Тое, што выходзшь з чалавека, тое апаганьвае чалавека. 21. Бо з нутра, з сэрца чалавека выходзяць злыя памыслы: чужаманства, блуд, забойствы, 22. Зладзейства, прагавітасьць, злаба, хлусьлівасьць, падлыжніцтва, ашуканства, пагардасьць, бяссорамнасьць, блюзьнерства. 23. Усё гэтае злое з нутра выходзщь і апаганьвае чалавека". 24. I, выйшаўшы адтуль, адыйшоў у землі Тырскія й Сыдонскія. I, увайшоўшы ў дом, не хацеў, каб хто-колечы даведаўся, але ня мог утаіцца. 25. Пачула пра Яго жанчына, у якое дачка была апанавана злыдухам, і прыйшоўшы, прыпала да ног Ягоных. 26. Жанчына-ж тая была грачынка, Сірафінікіянскага паходжаньня. I маліла Яго, каб выгнаў злыдуха з дачкі яе. 27. Ісус-жа сказаў ёй: "Дай перш задаволіцца дзецям, бо нягожа ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам". 28. Яна-ж, адказваючы, сказала Яму "Так, Госпадзе, але й шчаняты пад сталом ядуць крошкі ад дзяцей". 29. I сказаў ёй: "За гэтае слова, ідзі, выйшаў злыдух з дачкі твае". 30. I калі яна прыйшла дамоў, знайшла дачку на пасьцелі, і дух нечысьці пакінуў яе. 31. І, ізноў выйшаўшы зь межаў Тырскіх і Сыдонскіх, Ісус прыйшоў да мора Галілейскага, сярод Дзесяцігродзьдзя. 32. I прывялі да Яго глухога заіку, і прасіла Яго палажыць руку на яго. 33. Ісус, адвёўшы яго ад людзей аднаго, улажыў пальцы Свае ў вушы яго і, плюнуўшы, дакрануўся да языка ягонага. 34. I, глянуўшы на неба, уздыхнуў і прамовіў: "Эффафа" — гэта значыць "расчыніся". 35. I ўраз расчыніліся вушы яго й распаліся путы языка ягонага, і ён стаў гаварыць добра. 3. Тады загадаў ім, каб нікому не гаварылі, але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш разгалошвалі. 37. I тым больш дзівіліся людзі ды гаварылі: Добра ўсё робіць: і глухіх чуткімі, і нямых гаваркімі.
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2023