http://belmova.hram.by
Разьдзел 2
1. Праз колькі дзён Ён ізноў прыйшоў у Капэрнаум; і стала ведамым, што Ён у доме. 2. .Хутка зыйшлося столькі народу, што ўжо ня было месца й каля дзьвярэй, і прамаўляў ім слова. 3. I прыйшлі да Яго, нясучы спараліжаванага ўчатырох. 4. Калі-ж не маглі данясьці яго да Ісуса з-за народу, яны раскрылі страху над месцам, дзе Ён быў і, зрабіўшы атворыну, спусьцілі пасьцель, на якой ляжаў спараліжаваны. 5. Ісус, бачачы веру іхную, кажа спараліжаванаму: "Сыне, адпускаюцца табе грахі твае". 6. Былі-ж там некаторыя з кніжнікаў і, седзячы, размысьлялі ў сэрцах сваіх. 7. Што гэта Ён так блюзьнерыць? Хто можа адпускаць грахі, апрача самога Бога? 8. Ісус, адразу спасьцярогшы Духам Сваім, што яны гэтак думаюць, сказаў ім: "Нашто гэтак памысьляеце ў сэрцах вашых? 9. Што лягчэй сказаць спараліжаванаму: адпускаюцца табе грахі твае, ці сказаць: устань, вазьмі пасьцель сваю й хадзі? 10. Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, кажа спараліжаванаму: Кажу табе, устань, вазьмі пасьцель тваю ды йдзі ў дом твой". 12. I той ураз устаў, узяў пасьцель сваю й выйшаў прад усімі; усе-ж дзівіліся, славячы Бога, і гаварылі: "Ніколі нічога такога мы ня бачылі". 13. Ісус-жа выйшаў да мора, і ўвесь народ пайшоў да Яго, і Ён навучаў іх. 14. А, праходзячы, убачыў Левія Алфеевага, які сядзеў пры падатковай зборніцы, і кажа яму: "Ідзі за мною". Той устаў і пайшоў сьледам за Ім. 15. І вось, калі Ісус сядзеў за сталом у доме ягоным, разам зь Ім сядзелі й вучні Ягоныя й шмат мытнікаў і грэшнікаў, бо многа іх было, і яны хадзілі разам зь Ім. 16. Кніжнікі-ж і фарысеі, убачыўшы, што спажывае яду разам з мытнікамі й грэшнікамі, гаварылі вучням Ягоным: "Як гэта Ён есьць і п’е з мытнікамі й грэшнікамі?" 17. Пачуўшы гэтае, Ісус сказаў ім: "Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя; і Я прыйшоў паклікаць ня праведнікаў, але грэшнікаў да пакаяньня". 16. Тады вучні Янавы й фарысейскія пасьцілі, і вось падыходзяць і кажуць Яму: Чаму вучні Янавы й фарысейскія посьцяць, а Твае вучні ня посьцяць?" 19. I сказаў ім Ісус: "Ці-ж могуць пасьціць сыны бяседы вясельнае, пакуль зь імі жаніх? У часе калі жаніх зь імі, ня могуць пасьціь. 20 Але прыйдуць дні, калі адыймецца ад іх жаніх, і тады будуць пасьціць у дні тыя. 21. I ніхто не прыстаўляе латкі з суравога палатна да старое вопраткі, бо новая латка адарвецца ад старога, і дзірка зробіцца яшчэ большая. 22. I ніхто ня ўлівае сьвежага віна ў старыя мяхі, бо інакш, сьвежае віно прарве старыя мяхі, і віно выцеча, і мяхі зглумяцца, але сьвежае віно трэба наліваць у мяхі новыя". 23. I было-ж, калі праходзіў Ён у сыботу праз поле, між збожжа, і вучні Ягоныя, праходзячы пачалі зрываць калосьсе. 24. I сказалі Яму фарысеі: "Глядзі, што яны робяць у сыботу, чаго не павінны рабіць". Ён-жа сказаў ім: 25. "Няўжо вы ніколі ня чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу, згаладаў сам і ўсе, што зь ім былі? 26. Калі ўвайшоў ён у дом Божы пры архісьвятару Авіяфару й еў хлеб ахвярны, які не належала есьці нікому, апрача ярэяў, і даў тым, якія былі зь ім". 27. I кажа ім: "Сыбота для чалавека, а не чалавек для сыботы. 28. А таму, Сын Чалавечы — гаспадар і сыботы".
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2023