http://belmova.hram.by
Разьдзел 1
1. Пачатак Евангельля Ісуса Хрыста, Сына Божага. 2. Як напісана ў прарокаў: “Вось Я пасылаю ангела Майго прад абліччам Тваім, які выправіць шлях Твой прад Табою”. 3. Голас зоўны ў пустыні: “Прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце сьцежкі Яму”. 4. Зьявіўся Ян, хрысьцячы ў пустыні, і абвяшчаючы хрышчэньне пакаяньня дзеля адпушчэньня грахоў. 5 І прыходзілі да Яго з усёй краіны Юдэйскай, і жыхары Ерусаліму, і хрысьціліся ад яго ў рацэ Ярдане, спавядаючыся ў грахох сваіх. 6. Вопратка-ж Яна была зь вярблюжага воласу й скураны пояс на паясьніцы яго, а ежаю яго была саранча й дзікі мёд. 7. І прадвяшчаў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, Яму я недастойны, нахіліўшыся, разьвязаць рамень абутку Ягонага. 8. Я хрысьціў вас вадою, Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым.” 9. І сталася ў дні тыя, прыйшоў Ісус з Назарэту Галілейскага й хрысьціўся ад Яна ў Ярдане. 10. І ў момант, калі выходзіў з вады, убачыў Ян расхіняныя нябёсы й Духа ў выглядзе голуба, які зыходзіў на Яго. 11. І пачуў голас зь неба: “Ты Сын Мой улюбёны, ка Кім Маё Дабраволеньне”. 12. І зараз-жа Дух павёў Яго ў пустыню. 13. І быў Ён там, у пустыні, сорак дзён, спакушаны праз шатана, і быў побач зьвяратаў, і ангелы слугавалі Яму. 14. Пасьля-ж таго, калі быў выданы Ян, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Евангельле Ўладарства Божага. 15. І кажучы, што прыйшла поўня часу, і наблізілася Ўладарства Божае: пакайцеся й верце ў Евангельле. 16. Праходзячы-ж каля мора Галілейскага, убачыў Сымона й Андрэя, брата яго, якія закідалі сеткі ў мора, бо былі рыбаловамі. 17. І сказаў ім Ісус: “Ідзеце сьледам за Мною, і Я ўчыню вас, што станецеся лаўцамі людзей”. 18. І яны зараз-жа, пакінуўшы сеткі свае, пайшлі за Ім. 19. І адыйшоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Завядэевага й Яна, брата яго, якія таксама ў чаўне папраўлялі сеткі свае. 20. І зараз-жа паклікаў іх, і яны, пакінуўшы ў чаўне бацьку свайго Завядэя з наймітамі, пайшлі за Ім. 21. І, прыходзяць у Капэрнаум, і незабавам у сыботу ўвайшоў Ён у сынагогу й навучаў. 22. І дзівіліся з навукі Ягонае, бо наўчаў іх, як поўнаўладны, а не як кніжнікі. 23. Быў у сынагозе іхняй чалавек, апанаваны духам нячыстым, які закрычаў, 24. Кажучы: “Пакінь! Што Табе да нас, Ісус Назаранін? Прыйшоў Ты загубіць нас! Ведаю Цябе, Хто Ты ёсьць — Сьвяты Божы". 25. Але Ісус забараніў яму, сказаўшы: "3моўкні й выйдзі зь яго". 26. Тады нячысты дух, скалануўшы яго й закрычаўушы моцным голасам, выйшаў зь яго. 27. I жахнуліся ўсе, і адзін у аднаго пыталіся, кажучы: "Што гэта такое? Што гэта за вучэньне новае, што й нячыстым духам загадвае ўладарна, і слухаюцца Яго". 28. I хутка разыйшлася пагалоска пра Яго па ўсіх аколіцах Галілейскіх. 29. Тады, зараз-жа, выйшауўшы із сынагогі, прыйшлі ў дом Сымона й Андрэя, разам зь Якубам і Янам. 30. Цешча-ж Сымонава ляжала ў гарачцы, і адразу-ж сказалі Яму пра яе. 31. I, падыйшоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку; і ўраз зьнікла гарачка яе, і яна пачала прыслугоўваць ім. 32. Калі надыйшоў вечар, на захадзе сонца прынесьлі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных нячыстым. 33. Усё места зыйшлося каля дзьвярэй. 34. І Ён ацаліў многіх, якія цярпелі ад цяжкіх нядугаў, і павыганяў шмат злыдухаў і не дазваляў злыдухам гаварыць, што яны ведаюць Яго — Хрыста. 35. А нараніцы, устаўшы на сьвітаньні, выйшаў і аддаліўся ў пустыннае месца й там маліўся. 36. Сымон-жа й тыя, што былі зь Ім, пайшлі за Ім. 37. І, знайшоўшы Яго, кажуць Яму: "Усе шукаюць Цябе". 38. Ён-жа сказаў ім: "Пойдзем у бліжэйшыя вёскі й месты, каб там Мне навучаць, бо дзеля гэтага Я прыйшоу". 39. I навучаў у сынагогах іхных усюды па ўсёй Галілеі й выганяў таксама злыдухаў. 40. Прыходзіць да Яго запракáжаны і, молячы й пáдаючы прад Ім на калены, кажа Яму: "Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць". 41. Ісус, зьлітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго й сказаў яму: "Хачу, станься чыстым". 42. I, як толькі гэта сказаў, праказа ўраз зыйшла й стаў чыстым. 43. I, прыгразіўшы яму, зараз-жа адправіў яго. 44. I сказаў яму: "Глядзі, нікому нічога не кажы, але пайдзі, пакажыся ярэю й ахвяруй за ачышчэньне тваё, як загадаў Майсей, у сьведчаньне ім". 45. А ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і разгалошваць усюды; дзеля гэтага Ісус, каб не выяўляцца, ня йшоў ужо ў места, але трымаўся вонках, у месцах пустынных; і прыходзілі да Яго адусюль.
 
Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2023