http://belmova.hram.by
Разьдзел 7
1. Ня судзеце, каб ня былі суджаны. 2. Бо якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць, і якою меркаю мераеце, такою адмераюць і вам. 3. І што ты ўглядаесься на шчэпку ў воку брата твайго, а палена ў сваім воку не адчуваеш? 4. Або, як скажаш брату свайму: Дай я выйму шчэпку з вока твайго, а вось у тваім воку палена. 5. Крывадушнік! Выкінь перш палена з вока твайго, а тады пабачыш, як дастаць шчэпку з вока брата твайго. 6. Не давайце сьвятога псом, і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі ды, абярнуўшыся, не разарвалі вас. 7. Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце й знойдзеце, стукайце, і адчыняць вам. 8. Бо кожны, хто просіць, - атрымоўвае; і хто шукае, - знайходзіць, і хто стукае, таму адчыняюць. 9. Або ці ёсьць між вамі такі чалавек, у каго сын папрасіў-бы хлеба, а ён даў-бы яму камень? 10. А калі папрасіў-бы рыбы, даў-бы яму зьмяю? 11. Вось-жа, калі вы, самі благія, умееце абдорваць дабром дзяцей вашых, тым болей Айцец ваш Нябесны абдорыць дабром тых, хто просіць у Яго. 12. Гэтак да ўсяго: як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы рабеце ім, бо ў гэтым закон і прарокі. 13. Увайходзьце праз вузкія вароты, бо шырокія впроты, і шырокі шлях вядуць да пагібелі, і шматлікія прайходзяць імі. 14. Таму цесныя вароты й вузкі шлях вядуць да жыцьця, і мала такіх, якія знайходзяць іх. 15. Сьцеражэцеся йлжывых прарокаў, якія падыйходзяць да вас у авечай вопратцы, нутро-ж у іх – ваўкоў драпежных. 16. Па пладох іхных пазнаеце іх. Ці-ж зьбіраюць зь цярніны вінаград, ці з асоту – фігі? 17. Гэтак усякае дрэва добрае дае й плады добрыя; благое ж дрэва дае благія плады. 18. Ня можа добрае дрэва выдаць плады добрыя. 19. Усякае дрэва, якое не выдае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь. 20. Дык па пладох іхных пазнаеце іх. 21. Ня ўсякі, хто кажа мне – Госпадзе, Госпадзе! – увойдзе ў Валадарства Нябеснае. 22. Многія скажуць Мне ў той дзень: Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя прарочылі мы? І ці не Тваім імем выганялі злыдняў? І це не Тваім імем шмат цудаў тварылі? 23. І тады скажу ім: Я ніколі ня ведаў вас, адступецеся ад Мяне, спраўцы беззаконьня. 24. Вось-жа, усякага, хто слухае словы Мае гэтыя і выпаўняе іх, прыпадобню да чалавека мудрага, які збудаваў дом свой на камені. 25. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наляглі на дом той, і ён не заваліўся, бо быў пастаўлены на камені. 26. Усякі-ж той, хто слухае словы Мае й не выпаўняе іх, падобны будзе да чалавека бесталковага, які пабудаваў дом свой на пяску. 27. І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наваліліся на дом той, і ён заваліўся, і вялікая была руіна яго”. 28. І сталася, калі кончыў Ісус гэтыя словы, народ дзіваваўся ў навукі Ягонае. 29. Бо вучыў іх, як Той, хто ўладу мае, і ня так, як кніжнікі й фарысеі.
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025