http://belmova.hram.by
Разьдзел 3
. У тыя-ж дні прыйшоў Ян Хрысціцель, навучаючы ў пустыні Юдэйскай. 2. І прамаўляў: “Пакайцеся, бо наблізілася Ўладарства Нябеснае”. 3. Гэта ёсьць Той, пра Каго вяшчаў прарок Ісая, кажучы: “Голас яго поклічу ў пустыні: прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце сьцежкі Яго”. 4. Сам-жа Ян меў адзеньне з воласу вярблюжага, і скураны пояс на паясьніцы сваёй; яда-ж яго была саранча й дзікі мёд. 5. Тады выходзілі да яго – Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярданскія; 6. І прыймалі хрышчэньне ад яго ў Ярдане, выспаведваючы грахі свае. 7. Калі ж ён убачыў многа фарысеяў і садукеяў, якія йшлі да яго хрысціцца, сказаў ім: “Параджэньне зьмяінае! Хто ўгаварыў вас уцякаць ад будучага гневу? 8. Учынеце-ж плён, дастойны пакаяньня. 9. І ня важцеся гаварыць самі сабе: маем айца Абрагама; бо кажу вам: Бог можа з каменьняў гэтых узьняць дзяцей Абрагаму. 10. Ужо й сякера пры карэньні дрэва паложана; усякае дрэва, якое не дае добрага плёну, сьсякаюць і ў агонь кідаюць. 11. Я хрышчу вас вадою ў пакаяньне, але йдзе па мне мацнейшы за мяне; Яму я недастойны несьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём. 12. Веялка Яго ў руцэ Ягонай; і Ён ачысьціць гумно сваё й зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а мякіну спаліць агнём незгасальным”. 13. Тады прыйходзіць Ісус з Галілеі на Ярдан да Яна, хрысьціцца ад яго. 14. Ян-жа ўстрымліваў Яго, кажучы: “Мне-б трэба хрысьціцца ў Цябе, а не Табе прыйходзіць да мяне”. 15. Але Ісус прамовіў яму ў адказ: “Дапусьці цяпер, так бо належыць нам выканаць усякую праўду”. Тады Ян дапускае Яго. 16. І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз-жа выйшаў з вады, і вось расчыніліся Яму нябёсы. І ўбачыў Духа Божага, які зыходзіў у выглядзе голуба й спускаўся на Яго. 17. І вось голас зь неба прамовіў: “Гэта Сын Мой умілаваны, Якому Я спрыяю”.
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025