http://belmova.hram.by
Разьдзел 1
1. Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідава, Сына Абрагамава. 2. Абрагам парадзіў Ісаака; Ісаак парадзіў Якуба. Якуб-жа спарадзіў Юду й братоў яго. 3. Юда парадзіў Фарэса й Зара ад Фамары; Фарэс парадзіў Эсрома, Эсром-жа парадзіў Арама; 4. Арам парадзіў Амінадава, Амінадаў парадзіў Наасона; Наасон-жа парадзіў Салмона; 5. Салмон парадзіў Ваоза ад Рахавы, Ваоз парадзіў Авіда ад Руфы; 6. Авід-жа парадзіў Есэя, Есэй парадзіў Давіда караля, Давід кароль парадзіў Саламона ад былой Урыевай; 7. Саламон парадзіў Раваама, Раваам парадзіў Авію, Авія-жа парадзіў Асу; 8. Аса парадзіў Ёсафата, Ёсафат парадзіў Ёрама, Ёрам-жа парадзіў Озію. 9. Озія парадзіў Ёфама, Ёфам парадзіў Ахаза, Ахаз-жа парадзіў Езэкію. 10. Езэкія парадзіў Манасію, Манасія парадзіў Амона, Амон-жа парадзіў Ёсію. 11. Ёсія парадзіў Якіма, Якім парадзіў Ехонію й братоў яго, перад перасяленьнем у Вавілон. 12. Па перасяленьні ў Вавілон, Ехонія парадзіў Салафііля, Салафііль-жа парадзіў Зарававеля. 13. Зарававель парадзіў Авіуда, Авіуд парадзіў Эліакіма, Эліакім-жа парадзіў Азора. 14. Азор парадзіў Садока, Садок парадзіў Ахіма, Ахім-жа парадзіў Эліуда. 15. Эліуд парадзіў Эліазара, Эліазар парадзіў Матфана, Матфан-жа парадзіў Якуба. 16. Якуб парадзіў Язэпа, мужа Марыі, ад яе-ж Ісус, названы Хрыстос. 17. Усіх жа родаў ад Абрагама да Давіда чатырнаццаць, і ад Давіда да перасяленьня ў Вавілон чатырнаццаць, і ад перасяленьня ў Вавілон да Хрыста чатырнаццаць родаў. 18. Нараджэньне Ісуса Хрыста сталася гэтак. Калі Марыя, Маці Ягоная, была заручана зь Язэпам, яшчэ перад шлюбам выявілася, што Яна ўжо мае ў сабе зароджанае ад Духа Сьвятога. 19. Язэп-жа, муж Яе, чалавек праведны, не хацеў зьнеслаўляць Яе, але хацеў тайком адпусьціць Яе. 20. Але, калі толькі ён так падумаў, вось Ангел Гасподні зьявіўся яму ў сьне і сказаў: “Язэпе, Сыне Давідаў, ня бойся прыняць Марыю, жану тваю, бо зараджэньне ў Ёй сталася ад Духа Сьвятога. 21. Народзіць-жа Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён выбавіць людзей сваіх ад грахоў іхных. 22. А сталася-ж усё гэта, каб збылося сказанае ад Госпада праз прарока, які кажа: 23. – “ Вось Дзева прыйме ў улоньне й народзіць Сына, і наракуць Яму імя Эмануіл, гэта азначае – з намі Бог.” – 24. Устаўшы ад сну, Язэп учыніў так, як загадаў яму Ангел, і прыняў жану сваю. 25. І ня сужыў з Ёю, ажно нарадзіла Сына свайго першароднага, і ён да Яму імя Ісус.
 
Наступны >
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025