http://belmova.hram.by
Дабраверны князь Фёдар Смаленскі
Дабраверны князь Фёдар СмаленскіЛёс князя Смаленскага і Яраслаўскага Фёдара быў падобны да жыццёвага шляху яго продка, вялікага князя Расціслава Набожнага. Як і той, блгв. Фёдар перацярпеў выгнанне, азлабленні, вайсковыя і асабістыя няшчасці. Але гэтыя нягоды пераносіў князь з пакорай, без адчаю і помслівасці. Не забываў ён дапамаць бедным, клапаціўся пра царкоўнае ўладкаванне ў сваіх уладаннях, за што народ яго любіў і паважаў. У 1279 г. пасля смерці папярэдніка, князь Фёдар унаследаваў Смаленскае княства, куды ўваходзілі і этнічна беларускія землі (частка Віцебшчыны і Магілеўшчыны). Як сведчыць “Ступенная кніга”, быў ён князем спаравядлівым, жыў пабожна, шанаваў свяшчэннікаў і манашаскі чын, бедных мілаваў, ад усялякай няпраўды ўхіляўся, іншымі словамі, як было сказана “быў вачыма для сляпых, нагамі для бязногіх, бацькам для сірот, абаронцам для ўдоваў, карміцелем галодных. У гэты час яго жонка, княгіня Марыя, нарадзіла князю сына Міхаіла. 
Праз некаторы час блгв. князь Фёдар вымушаны быў паехаць у Арду за ярлыком на княжэнне. Там яму прыйшлося затрымацца на некалькі гадоў для выканання прыдворнай службы. У гэты час памерла яго жонка Марыя  і цешча ў адсутнасць князя абвясціла пераемнікам прастола свайго ўнука Міхаіла, стаўшы пры ім рэгентшай да яго паўналецця.  Яна адмовілася ўпусціць у Смаленск князя Фёдара, які вярнуўся з Арды. Абражаны князь накіраваўся за дапамогай да хана, які абяцаў дапамагчы пры ўмове жаніцьбы князя на яго  дачцэ. Знаходзячыся ў складаных умовах,  князь пайшоў на заключэнне дынастычнага шлюбу з дачкой татарскага хана Менгу-Цімура, атрымаўшы перад тым благаславенне Канстанцінопальскага патрыярха. Умовай патрыярха было прыняцце ханскай дачкой Праваслаўя. Там жа ў Ардзе княгіня, у св. хрышчэнні Анна, нарадзіла князю двух сыноў – Давіда і Канстанціна. У якасці пасагу князь атрымаз 36 гарадоў, дзе ён вяршыў суды, клапаціўся пра манастыры і ўладкаванне храмаў. праваслаўныя храмы ён засноўваў нават у Ардзе. Пасля смерці сына Міхаіла ён вярнуў сабе Смаленск і Яраслаўль. У богаўгодных справах дапамагала князю і яго жонка, княгіня Анна, якая разам з мужам духоўна ўзрастала пад апекай Спаса-Праабражэнскай абіцелі ў Смаленску. У 1297 г. адбыўся апошні вайсковы паход князя Фёдара, пасля чаго ён, адчуўшы набліжэнне смерці, прыняў схіму ў манастыры Св.Спаса і закончыў сваё жыццё ў 1299 г. ва ўзросце каля 50 гадоў. Адпявалі князя ў гэтым жа манастыры “і быў плач несуцешны і з надмагільнымі песнымі пахавалі яго ў царкве Св.Спаса”.
Ушанаванне блгв. князя пачалося неўзабаве пасля яго канчыны. У хуткім часе было складзена жыціе князя, напісана яго ікона. Пасля аднойдзенне яго мошчаў ушанаванне перайшло і на дзяцей яго – Давіда і Канстанціна, Яраслаўскіх цудатворцаў, каля мошчаў якіх адбываліся цуды ацаленняў.
Свв. Блгвв. Фёдар, Давід і Канстанцін, маліце Бога за нас!
 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025