Святая Фекла нарадзілася ў І стагоддзі ў горадзе Іканіі. Яна была дачкой багатых бацькоў і выдзялялася незвычайнай прыгажосцю; ва ўзросце 18 гадоў яна была заручана з багатым юнаком і збіралася выйсці замуж. У гэты час святая Фекла ўпершыню пачула пропаведзь пра Хрыста Збавіцеля з вуснаў святога ап. Паўла, падчас наведавання святымі апосталамі Паўлам і Варнавай горада Іканіі і знаходжання іх у доме святога Анісіфора. Глыбока ўспрыняўшы словы Апостала, святая Фекла ўсім сэрцам узлюбіла Госпада Іісуса Хрыста і цвёрда вырашыла быць у бязшлюбстве і прысвяціць сваё жыццё Евангельскай пропаведзі. Былы жаніх святой Феклы скардзіўся правіцелю на Апостала Паўла, абвінавачваючы яго ў тым, што ён адвраціў ад яго нявесту. У гэтым незадавальненні яго падтрымлівала і маці святой Феклы. Тады правіцель заключыў апостала Паўла ў цямніцу. Даведаўшыся пра гэтае, святая Фекла збегла ноччу са свайго дому, прыйшла да вязніцы і, падкупіўшы вартаўніка, трапіла ў цямніцу да Апостала. Там яна і засталася, сідзячы ў яго ног і слухаючы яго словы. Між тым у доме святой Феклы пачалося вялікае хваляванне, калі адкрылася яе адсутнасць. Наканец, слугі знайшлі яе ў турме і насільна прывялі дадому. Пасля гэтага Апостала Паўла судзілі і прыгаварылі да пабояў і выгнання з горада, а святую Феклу зноў доўга пераконвалі даць згоду на шлюб, але яна засталася непакалебімай. Ні слёзы маці, ні яе гнеў, ні пагрозы правіцеля не змаглі адвраціць святую Феклу ад любові да Нябеснага Жаніха – Госпада Іісуса Хрыста, якая гарэла ў яе сэрцы. Наканец, па настаянню роднай маці, якая ў ісступленні патрабавала смяротнай кары для роднай дачкі, святая Фекла была прыгаворана да сажжэння на вогнішчы. Святая мучаніца без трымцення ўзыйшла на вогнішча і перахрысцілася. У гэты момант яна ўбачыла Хрыста Збавіцеля, Які натхняў яе на подзьвіг, і напоўнілася невымоўнай радасццю. Высока ўзвілася полымя вогнішча і, акружыўшы мучаніцу як арэолам, не дакранулася яе, затым ударыў гром і на зямлю праліўся моцны дождж з градам. Вогнішча патухла. Мучыцелі ў жаху разбегліся, а святая Фекла не пашкодзіўшыся сыйшла з вогнішча і ўдалілася з горада. Яна не ведала, дзе ёй знайсці ап. Паўла, але Гасподзь паслаў ей насустрач юнака-хрысціяніна, які і ўказаў ёй месца знаходжання Апостала. Апостал Павел і яго спутнікі ўкрыліся ў пяшчэры недалёка ад горада і там прылежна маліліся, каб Гасподзь умацаваў святую Феклу ў яе пакутах за Хрыста. Далучыўшыся да іх, святая прыйшла ў горад Анціахію. Там яна падзверглася пераследу з боку саноўніка Аляксандра, які пляніўся прыгажосцю святой дзевы. Яна рашуча адвергла яго прапанову ўступіць з ім ў шлюб, была прыцягнута да суда як хрысціянка, і асуджана на расцярзанне дзікімі жывёламі ў цырку. Два разы святую Феклу выводзілі на арэну і выпушчалі галодных звяроў, але зверы не краналі святую, пакорна клаліся у яе ног і лізалі іх. Калі яе падзверглі і іншым пыткам, святая мучаніца сілай Божай таксама заставалася непашкоджанай. Народ пачаў громка крычаць: “Вялікі Бог Хрысціянскі!” Правіцель устрашыўся і сам зразумеў, што святую мучаніцу захоўвае Усемагутны Бог, Якому яна служыць. Па яго распараджэнню святая Фекла была адпушчана на свабоду. Па благаславенні ап. Паўла, святая Фекла пасялілася непадалёк ад Селеўкіі, дзе пражыла доўгія гады. Яна не спыняла пропаведзь усім пра Хрыста Іісуса, Збавіцеля свету, і малітвай сваёй ацаляла хворых, якія ў вялікай колькасці да яе прыходзілі. Многіх язычнікаў святая Фекла звярнула да веры ў Хрыста і заслужыла за гэтае ад Царквы найменне “Роўнаапостальнай” і “Першамучаніцы”. Дажыўшы да глыбокай старасці і перамогшы з дапамогай Божай многія спакусы, якія ёй пасылаліся, святая Фекла перадала сваю душу Госпаду.