http://belmova.hram.by
Праведная Сафія, княгіня Слуцкая
Праведная Сафія, княгіня СлуцкаяПраведная Сафія была апошняй княгіняй слаўнага роду князёў Слуцкіх і Копыльскіх, нашчадкаў вялікага князя Альгерда.
Блажэнная Сафія нарадзілася 1 траўня 1585 года. У тым жа годзе памёрла яе маці, а 6 траўня наступнага года памёр і бацька, князь Юрый Сямёнавіч. Апеку над сіратой прынялі на сябе далёкія сваякі: спачатку Юрый Хадкевіч, затым – Іеранім Хадкевіч.
Абодва апекуна былі павінны Радзівілам вялікія грашовыя сумы і хацелі выкарыстаць сваё апякунства: за кошт велізарных маёнткаў яе багатага роду, які пераходзілі ў спадчыну ей адной, пазбавіцца запазычанасцей і памножыць сваю маёмасць. З-за гэтага Хадкевіч і князі Радзівілы заключылі дамову, згодна якой маленькая Сафія павінна была, дасягнуўшы паўналецця выйсці замуж за Януша Радзівіла.
Праз некаторы час Радзівілы раптам адабралі ў Хадкевічаў мястэчка Копыль пад Оршай як аплату старой пазыкі. Тады Хадкевічы забаранілі Сафіі сустракацца з Янушам. Далейшы кнфлікт ледзь не прывёў да міжродавай вайны і толькі пасланцы караля здолелі схіліць абодва бакі да міру. Пры перамір’і былі ануляваны ўсе запазычаннасці Хадкевічаў Радзівілам.
20 ліпеня 1600 года Януш Радзівіл звярнуўся да Рымскага Папы за дазволам яму, католіку ажаніцца з Сафія, якая заставалася ў Праваслаўі і паставіла ўмову выхоўваць будучых дзяцей у Праваслаўі.
Шлюб паміж Янушам Радзівілам і Сафіяй Юр’еўнай быў заключаны 1 кастрычніка 1600 года паводле Праваслаўнага абраду ў адным з сабораў Брэста.
Нялёгка жылося ёй у Хадкевічаў не лягчэйшым стала жыццё і ў Радзівілаў. Але с самога маленства адзіным суцяшэннем для яе была праваслаўная вера. Але зараз да ўсіх няшчасцяў жыццёвых дадалося яшчэ адно – унія, якая была заключана ў Брэсце ў 1596 годзе.
На той перыяд Слуцк належыў Сафіі і яна стала заступніцай і захавальніцай праваслаўных святыняў. Яна стварыла Слуцкае Праабражэнскае Брацтва, у якое аб’ядналіся жыхары г. Слуцка дзеля абароны сваёй веры ад уніяцтва.
Сама Сафія прымала самы актыўны ўдзел у справах Брацтва. Свайго мужа, які быў каталіком яна настойліва пераканала папрасіць у польскага караля грамату аб забароне пераводзіць праваслаўных ва ўнію. Грамата была выдана і горад Слуцк застаўся адзіным горадам Беларусі, у якім праваслаўе было захавана ў чысціні і недатыкальнасці з боку ўніятаў.
Уплыў праведнай Сафіі на мужа быў настолькі вялікім, што ён у далейшым выдаваў граматы ў падтрымку праваслаўя, дзе прызываў сваіх нашчадкаў захоўваць праваслаўныя святыні і не рабіць ім ніякай шкоды. Падобную грамату выдала і княгіня Людзвіга Радзівіл.
Акрам юрыдычнай абароны праваслаўя княгіня Сафія заўсёды клапацілася пра матэрыяльнае забеспячэнне манастыроў, цэркваў і прычтаў, шчодра ахвяравала на храмы Божыі, сваімі рукамі рабіла вышытыя святарскія аблачэнні, давала сродкі на будаўніцтва цэркваў. Як паломніца, праведная Сафія вандравала ў самыя далёкія храмы на храмавыя святы.
Памёрла блажэнная Сафія 19 сакавіка 1612 ад першых родаў мертванароджанай дачкі ва ўзросце 26 год. Нятленныя мошчы княгіні Сафіі Слуцкай цяпер знаходзяцца ў Мінскім Свята-Духавым Кафедральным саборы.
 
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025