Святыя мучанікі былі рымскімі ваярамі. Святы мучанік Лявонцій, грэк па паходжанню, пад уладай Веспасіана (70 – 79) служыў ваенаначальнікам у імператарскім войску ў фінікійскім горадзе Трыпалі. Хрысціянін Лявонцій быў храбрым і разважлівым, да яго с глыбокай павагай ставіліся ваяры і грамадзяне за яго дабрадзейнасць. Імператар прызначыў рымскага сенатара Адрыяна правіцелем Фінікійскай вобласці, з паўнамоцтвамі пераследаваць хрысціянаў і ў выпадку адмовы прынесці ахвяры рымскім бажаствам аддаваць их на мучэнні і смерць. Па дарозе ў Фінікію Адрыяну данеслі, што святы Лявонцій адвярнуў многіх ад пакланення язычніцкім багам. Правіцель паслаў трыбуна Іпація з атрадам ваяроў у Трыпалі, каб знайсці і затрымаць хрысціяніна Лявонція. Па дарозе трыбун Іпацій моцна захварэў и, знаходзячыся пры смерці, убачыў у сне Ангела, які сказаў: «Калі ты хочаш быць здаровым, папрасі тройчы разам са сваімі ваярамі: «Бог Лявонція, дапамажы мне»». Адкрыўшы вочы, Іпацій убачыў Ангела і сказаў: “Я пасланы затрымаць Лявонція, як жа я прызаву яго Бога?” У гэты час Ангел стаў нябачным. Іпацій расказаў воінам, у ліку якіх быў і яго сябар Феадул, пра свой сон, усе яны тройчы прызвалі Бога, Імя Якога вызнаваў святы Лявонцій. Іпацій адразу ацаліўся да ўсеагульнай радасці ваяроў, і толькі Феадул сядзеў у старане, думаючы пра цуд. Душа ягоная праніклася любоўю да Бога, і ён угаварыў Іпація неўзабаве пайсці ў горад на пошук святога Лявонція. Пры ўваходзе ў горад іх сустрэў невядомы чалавек і запрасіў да сябе ў хату, дзе шчодра пачаставаў путнікаў. Даведаўшыся, што гасцепрыімны гаспадар і ёсць святы Лявонцій, яны ўпалі на калені і прасілі прасвятліць іх верай у Сапраўднага Бога. Тут жа адбылося Хрышчэнне, а калі святы Лявонцій прамовіў над імі малітоўны прызыў у Імя Святой Тройцы, новахрышчаных асяніла воблака і праліўся благадатны дождж. Астатнія ваяры ў пошуках свайго начальніка прыйшлі ў Трыпалі, куды прыбыў і правіцель Адрыян. Даведаўшыся пра тое што адбылося, ён загадаў прывесці да яго святога Лявонція, трыбуна Іпація і Феадула і, пагарджаючы ім мучэннямі і смерццю, патрабаваў адмаўлення ад Хрыста і ахвярапрынашэння рымскім багам. Усе мучанікі цвёрда вызналі веру ў Хрыста. Святога Іпація павесілі на стаўпе і стругалі жалезнымі кіпцюрамі, а святога Феадула бязлітасна білі палкамі. Бачачы непакалябімасць мучанікаў, ім адсяклі галаву мячом. Святога Лявонція пасля катаванняў адправілі ў цямніцу. Раніцай ён прадстаў перад правіцелям. Адрыян пытаўся спакусіць святога спаведніка ўзнагародамі, але нічога не дасягнуўшы, перадаў на катаванні: святы мучанік цэлы дзень вісеў уніз галавойна стаўпе з цяжкім камянём на шыі, але нішто не магло заставіць яго адмовіцца ад Хрыста. Правіцель загадаў біць палкамі пакутніка да тых пор, пакуль ён не памрэ. Цела святога мучаніка Лявонція выкінулі за горад, але хрысціяне з пашанай перадалі яго пахаванню каля Трыпалі. Смерць святых мучанікаў адбылася каля 70 – 79 гг. Дапрос святога Лявонція, яго пакуты і смерць запісаў на алавянных достачках прысутны на судзе пісец (каментарысій). Гэтыя достачкі былі пакладзеныя ў труну мучаніка.