http://belmova.hram.by
Дзень Святой Троіцы Пяцідзесятніца
Калі надышоў пяцідзесяты дзень пасля Пасхі (дзесяты пасля Узнясення), апосталы, што жылі разам у Іерусаліме, пачулі шум з неба, які напоўніў увесь дом, дзе яны знаходзіліся, а на саміх вучнях спачылі вогненныя языкі. Так сышоў на апосталаў Святы Дух. Моцны шум пачулі і жыхары Іерусаліма, якія сабраліся каля апостальскага дому. Усхваляючы Бога, апосталы выйшлі да натоўпу і пачалі размаўляць з кожным іншаземцам на яго роднай мове, прапаведаючы Слова Божае на мове кожнага народу.
 
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025