http://belmova.hram.by
Уваход Гасподні ў Іерусалім
Неўзабаве пасля ўваскрашэння памершага Лазара Іісус прыйшоў у Іерусалім з Заіардання. Нават ведаючы, што іудзейскія начальнікі і сектанты-фарысеі вырашылі забіць Яго, Іісус дабравольна пайшоў у сталіцу Іўдзеі, дзе Яго чакалі здзекі і пакутная смерць на крыжы. Жыхары Іерусаліма, аднак, сустрэлі Іісуса як Месію. З радаснымі воклічамі “Асанна” кідалі яны пад ногі асляняці, на якім увассядаў Хрыстос, свае адзенні і пальмавыя галіны. Увайшоўшы ў Іерусалімскі храм, Іісус выгнаў з яго гандляроў і ацаліў многіх сляпых і кульгавых.
 
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025