Праабражэнне Гасподняе |
19 жніўня (6 жніўня ст. ст.) хрысціяне малітоўна ўспамінаюць дзень, калі Іісус Хрыстос, прапаведаючы яшчэ ў Галілеі, узяў з сабой апосталаў Пятра, Іакава і Іаана і ўзышоў з імі на гару Фавор. І там праззяла аблічча Яго, як сонца, а адзенні Яго зрабіліся белыя, як святло. І з’явіліся да Хрыста з вучнямі ветхазапаветныя прарокі Маісей і Ілія, і закрыла іх светлае воблака, і пачіўся голас Бога Айца, які ўсведчыў, што Іісус ёсць сапраўдны Сын Божы. Гэта і ёсць падзеі Праабражэння – свята перамогі Божага святла над царствам цемры. |