СУСТРАКАЙМА КАЛЯДЫ |
“Куцця…
У хаце добры лад і згода, Паважнасць вечара святога – Не ўчуеш слова ты благога”. Святая вячэра пачынался, калі ўвечары на небе ўзыдзе першая зорка. Мужчыны прыносяць і растрэсваюць на стол мурог, бо на сене калісь быў Сын-Бог, потым сянцо абрусам закрываюць. На стол ставяць 12 страў. Усё гатуецца скаромнае, ужываецца рыба. Калі ўсе за сталом, то гаспадар пачынае вячэру такімі словамі: “Няхай дае Бог лад у хаце, Дабра, прыбытку прыспарае, За год дай Божа дачакаць Здаровым Новы год спаткаць”. У час вячэры раздаецца грукат. Усе радасна ўзбуджаны. Гэта Святы Мікола прыйшоў з падарункамі. Пасля вячэры кожны знаходзіць сабе падарунак у незвычайным месцы. Як ззяюць вочы, колькі радасці, уцехі, смеху! Грукае, каб ніхто не бачыў, звычайна бацька. Падарункі купляюць усім самі родныя і перад вячэрай кожнаму некуды кладуць, каб гэта было нечакана. Асабліва з заміраннем сэрца гэтага груката чакаюць дзеці. Хаця б Святы Мікола не абыйшоў. А тут яшчэ так прыгожа зіхаціць елка, гучаць з магнітафону ці пласцінкі святочныя спевы. На стале 12 страў… Вось дзве з іх: Верашчака з селядцом. На ноч замачваюць селядзец у падкісленай воцатам вадзе. Цыбулю наразаюць полукачкамі. З мукі і вады робяць вадкае цеста. Селядзец, цыбулю, цеста перамешваюць і ўліваюць у посуд, добра змазаны алеем. Запякаюць у духоўцы 40 хвілін. для прыгатавання патрэбна: 2 селядца, 2 цыбуліны, лыжка мукі, палова шклянкі вады, 40 г. алею. Кісель са шматкаў аўсу “Геркулес” Шматкі з аўсу “Геркулес” замочваюць у халоднай вадзе на 2 дні. Затым працэжваюць, гатуюць бесперарыўна памешваюць 2 хвіліны. Разліваюць у невялікія місачкі. Гатуюць сіроп з сушоных садавіны, ягад. Садавіну, ягады заліваюць цплай вадой, вараць, працэжваюць, дабаўляюць цукар і яшчэ гатуюць 5 хвілін. Ужываецца кісель з сіропам у халодным выглядзе. Для прыгатавання патрэбна: 200 г. шматкоў “Геркулес”, 600 г. вады. Сіроп: 40 г. сушоных садавіны і ягад, 40 г. цукру, шклянка вады. Куцця Вячэру канчаюць куццёю. Гатуюць ячменную (г. зн. пярловую) кашу. Мак таўкуць з цукрам пакуль ён не ператворыцца ў белае макавае малачко ці сок. Цёплую кашу перамешваюць з макавым сокам. Для прыгатавання 500 г. куцці патрэбна: 150 г. пярловай крупы, 300 г. вады, 100 г. маку, 100 г. цукру. |
Наступны > |
---|