Уздзвіжанне Святога і Жыццятворнага Крыжа Гасподняга |
У гэты дзень 27 верасня (14 верасня ст. ст.) Праваслаўная Царква адзначае тры розныя па часе падзеі. Першая з іх – знаходжанне ў 326 г. Крыжа, на якім быў распяты Іісус Хрыстос. Цудоўнае аднойдзенне гэтае было ўчынена царыцай Аленай (маці візантыйскага імператара Канстанціна) і патрыярхам Іерусалімскім Макарыям. Другая падзея – узвядзенне на месцы ўкрыжавання – Галгофе – храма Уваскрасення Гасподняга і ўнясенне ў яго Жыццятворнага Крыжа (тады ж было ўсталявана і самое святкаванне). Трэццяе ж – вяртанне ў 628 годзе Крыжа з Персіі, куды ён быў вывезены падчас заваёвы Іерусаліма і дзе знаходзіўся ў палоне на працягу 14 год. |