http://belmova.hram.by
Светлае Хрыстовае Уваскрасенне. Пасха
Сярод іншых праваслаўных святаў Пасха – і найстаражытнейшае, і найбольш значнае. Дзеля выкуплення грахоў чалавецтва Іісус Хрыстос пайшоў на дабравольную пакуту. Але, перамогшы смерць, Ён, як было прадказана прарокамі, уваскрос на трэці дзень пасля ўкрыжавання і пахавання.
Зранку першага дня сядміцы (тыдня) пры вялікім землятрусе ангел Божы сыйшоў з неба і адваліў камень ад уваходу ў магілу, дзе было пакладезнае цела Іісуса. Пастаўленыя іўдзеямі вартаўнікі жахнуліся і ўпалі на зямлю. Неўзабаве прыйшлі да гроба жанчыны, што прынеслі міра – узліць яго на Цела Хрыстовае. Той жа раніцай Іісус явіўся Марыі Магдаліне і іншым Міраносіцам, удзень – апосталу Пятру, пасля –яшчэ двум вучням, якія ішлі ў паселішча Эмаус, а нарэшце – і ўсім апосталам
 
Назад
26-08-1big.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025