http://belmova.hram.by
Правячы архірэй
Беларуская Праваслаўная Царква - Тураўская епархія
Епіскап Тураўскі і Мазырскі
Леанід
(свецкае імя - Феадосій Мітрафанавіч Філь)

 

Епіскап Тураўскі і Мазырскі ЛеанідНарадзіўся 2 верасня 1960 года ва Украіне ў в. Несцераўцы Дунаевецкага р-на Хмяльніцкай вобласці ў сям'і веруючых сялян.

 

З 1967 г. па 1977 г. навучаўся ў Несцеравецкай сярэдняй школе.

 

З 1978 г. па 1980 г. праходзіў сапраўдную тэрміновую службу ў шэрагах Савецкага Войска.

 

У 1981 г. паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, а ў 1985 г. у Маскоўскую духоўную акадэмію.

 

8 сакавіка 1987 г., у першы тыдзень Вялікага посту, па блаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Пімена інспектарам Маскоўскай духоўнай акадэміі архімандрытам Георгіем (Гразновым) (цяпер — архіепіскап Людзінаўскі, вікарый Калужскай епархіі) пастрыжаны ў манаства з імем Леанід, у гонар прападобнага Леаніда Усцьнядумскага.

 

20 сакавіка 1987 г. архіепіскапам Дзмітраўскім Аляксандрам, рэктарам МДАіС, пасвечаны ў іерадыякана, а 12 ліпеня 1987 г. у іераманаха.

 

За час вучобы ў Маскоўскай духоўнай акадэміі быў узнагароджаны медалямі прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў.

 

У 1989 г. скончыў поўны курс Маскоўскай духоўнай акадэміі і быў зацверджаны на пасадзе памочніка Інспектара і выкладчыка Рэгенцкай школы пры МДА.

 

У 1990 г. прызначаны старэйшым памочнікам інспектара і выкладчыкам ізноў адчыненай Мінскай духоўнай семінарыі.

 

1 верасня 1992 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам узведзены ў сан ігумена і прызначаны на пасаду інспектара Мінскай духоўнай семінарыі.

 

З 9 па 13 чэрвеня 1993 г. браў удзел у якасці прадстаўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 25-ым нямецкім Евангелічным Кірхентаге, які праходзіў у г. Мюнхене.

 

14 чэрвеня 1996 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам узведзены ў сан архімандрыта.

 

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 3 жніўня 1996 г. (часопіс № 37) прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі.

 

У 1997 г. пастановай Рады Маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі за дысертацыю на тэму «Пастырства ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў XIV-XV стст.» была прысуджана навуковая ступень кандыдата багаслоўя.

 

Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 14 снежня 1997 г. і Святога Сінода Маскоўскага Патрыярхата ад 26 снежня 1997 г. прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі.

 

У 1998 г. па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта прызначаўся старшынёй Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

 

У 1999 г. браў удзел у працы аккрэдытацыйнай камісіі Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь па праверцы факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

 

З 18 па 25 ліпеня 1999 г. удзельнічаў у працы XVI Генеральнай асамблеі Сіндэсмаса, якая праходзіла ў Нова-Валаамскам манастыры (Фінляндыя).

 

16 верасня 1999 г. па прадстаўленні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ўзнагароджаны Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені, а 2 верасня 2000 г. ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага III ступені.

 

У 2000 г. браў удзел у працы аккрэдытацыйнай камісіі Рэспубліканскай дзяржаўнай інспекцыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці эксперта па праверцы ведаў студэнтаў факультэта тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па спецкурсе «Біблейскія прарокі» і для праверкі дэканата факультэта тэалогіі.

 

Пастановай Навуковай рады Мінскай духоўнай акадэміі ад 2-4 кастрычніка 2000 г. прысвоена навуковае званне дацэнта Мінскай духоўнай акадэміі.

 

З 26 па 28 студзеня 2001 г. браў удзел у працы семінара «Рэлігійная адукацыя ў сучасным грамадстве», які праходзіў у IBB Цэнтры ў г. Мінску.

 

З 26 па 30 верасня 2001 г. удзельнічаў у працы V Міжнароднага кангрэса праваслаўных багаслоўскіх школ, які праходзіў на Белградскім багаслоўскім факультэце, дзе выступаў з дакладам «Праваслаўнае багаслоўе місіі на сучасным этапе».

 

12 лютага 2003 г. Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны ганаровай граматай «за працу па адукацыі і выхаванню моладзі, значны асабісты ўнёсак у справу духоўнага адраджэння беларускага народа».

 

30-31 траўня 2003 г. удзельнічаў у працы канферэнцыі «Праваслаўная эклезіялогія», якая праходзіла на кафедры Праваслаўнага багаслоўя Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча).

 

4 лютага 2004 г. браў удзел у Рэспубліканскім семінары на тэму «Роля Праваслаўя ў фармаванні духоўных, культурна-гістарычных і дзяржаўных традыцый беларускага народа».

 

5-10 кастрычніка 2004 г. браў удзел у 6-ым Сусветным Кангрэсе вышэйшых праваслаўных школ, які праходзіў у Сафійскім універсітэце св. Клімента Охрыдскага (Балгарыя).

 

26 лістапада 2006 г. мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам «з ўвагай да працы на ніве духоўнай асветы і ў сувязі з 10-годдзем заснавання Мінскай духоўнай акадэміі» ўзнагароджаны медалем Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага.

 

13-16 лістапада 2007 г. браў удзел у Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі Рускай Праваслаўнай Царквы «Праваслаўнае вучэнне пра царкоўныя Таінствы», якая праводзілася ў г. Масква.

 

З 2001 г. у складзе рэдкалегіі складанкі «Багаслоўскія працы».

 

Перыядычна ўдзельнічаў у працы Багаслоўскай камісіі пры Святым Сінодзе Рускай Праваслаўнай Царквы; у Міжнародных Нараджэнскіх адукацыйных чытаннях; у Міжнародных Кірыла-Мефодзіеўскіх чытаннях, якія праводзяцца багаслоўскім факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Рашэннем Святога Сінода ад 27 снежня 2007 года (часопіс №154) прызначаны епіскапам Рэчыцкім, вікарыем Гомельскай епархіі. Хиратанісаны ў епіскапа Рэчыцкага 12 лютага 2008 года.

Рашэннем Святога Сінода ад 7 чэрвеня 2012 г. (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэным Тураўскім і Мазырскім. 

 

Узнагароды: 

 

Царкоўныя:

1999 г.  ордэн св. блгв. князя Данііла Маскоўскага III ступені;

2000 г.  ордэн прп. Сергія Раданежскага III ступені;

2006 г.  медаль свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы;

2010 г.  ордэн прп. Сергія Раданежскага II ступені;

медаль прп. Сергія Раданежскага II ступені;

медаль прп. Сергія Раданежскага I ступені.

 

Свецкія:

2003 г.  ганаровая грамата Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусь.


 
< Папярэдні   Наступны >
Назад
bel_svjat.jpg
Галоўная
Пра праект
Зваротная сувязь

Навiны

Праваслаўная Царква і Беларуская мова © 2025